Перайсці да зместу

Кірыл і Мяфодзій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірыл і Мяфодзій

Кірыл (у міру Канстанцін, па мянушцы Філосаф, 827-869, Рым) і Мяфодзій (у міру Міхаіл; 815-885, Велеград, Маравія), браты з горада Салунь (Салонікі) — стваральнікі славянскай азбукі і царкоўнаславянскай мовы, прапаведнікі хрысціянства.

Кананізаваныя і шануюцца як святыя і на Усходзе, і на Захадзе. У славянскім праваслаўі шануюцца як святыя роўнаапостальныя «настаўнікі славенскія»; прынятая чарговасць - «Мяфодзій і Кірыл».

Каля 850 года Канстанцін быў накіраваны імператарам Міхаілам III і патрыярхам Фоціем у Балгарыю, дзе звярнуў у хрысціянства шматлікіх балгараў.

У 863 годзе Канстанцін з дапамогай брата Мяфодзія і вучняў стварыў стараславянскую азбуку і пераклаў з грэчаскай мовы на балгарскую асноўныя літургічныя кнігі.

Далей на просьбу мараўскага князя Расціслава яны пайшлі ў Маравію, дзе працягнулі свае пераклады з грэчаскай мовы, а таксама навучалі славян чытанню, пісьму і вядзенню набажэнстваў на роднай мове.

Праз тры гады браты накіраваліся ў Рым, дзе Канстанцін цяжка захварэў і ў лютым 869 года сканаў. Ён пахаваны ў саборы Святога Клімента. Мяфодзій з вучнямі вярнуўся ў Панонію, а пазней у Маравію, дзе і памёр у 885 годзе.

Кірыл і Мяфодзій распрацавалі для запісу тэкстаў на славянскай мове адмысловую азбуку — глаголіцу — і пераклалі з грэчаскай мовы Святое Пісанне і шэраг літургічных кніг.

Зноскі