Кітайскія шашкі
Кітайскія шашкі | |
---|---|
![]() | |
Краіна паходжання | |
Minimum number of players | 2 |
Maximum number of players | 6 |
Дата адкрыцця | 1892 |
![]() Стартавая пазіцыя для шасці гульцоў | |
![]() |
Кітайскія шашкі (англ.: Chinese Checkers) — стратэгічная настольная гульня на 2, 3, 4 або 6 гульцоў.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на назву, з шашкамі гульня не мае амаль нічога агульнага і да Кітая дачынення не мае. Кітайскія шашкі — спрошчаны варыянт гульні Халма , якая была вынайдзена ў 1883—1884 гадах у ЗША. Сучасны выгляд гульні створаны ў 1892 годзе ў Германіі пад назвай «Stern-Halma» (гэта значыць Халма ў выглядзе зоркі). Назву «Кітайскія шашкі» прыдумалі ў 1928 годзе Біл і Джэк Прэсмані, амерыканскія прадпрымальнікі.
Гульнявы камплект
[правіць | правіць зыходнік]У кітайскія шашкі гуляюць на полі, які мае форму правільнай шасціканцовай зоркі. Калі гульцоў двое, кожны атрымлівае па 15 камянёў-шашак, калі трое і больш — то па 10. Падчас гульні ўсе шашкі застаюцца на полі — біць у гэтай гульні нельга.
Правілы гульні
[правіць | правіць зыходнік]
Гульцы ходзяць па чарзе. За адзін ход можна альбо перасунуць сваю шашку на суседняе поле, альбо скокнуць да яе праз адну сваю або чужую шашку. Скакаць можна колькі заўгодна, але нельга сумяшчаць скачкі з перамяшчэннем на суседняе поле.
Мэта гульні — пераставіць усе свае шашкі ў супрацьлеглы прамень зоркі першым. Калі двое гульцоў зрабілі гэта за аднолькавую колькасць хадоў, залічваецца нічыйны вынік.
Распаўсюджанне ў свеце
[правіць | правіць зыходнік]Кітайскія шашкі шырока распаўсюджаныя ў свеце. Ёсць онлайн-варыянты, і гульнявыя наборы з дрэва, пластыку і міні-фармату з магнітным полем для гульні ў дарозе.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя гульніАрхівавана 13 чэрвеня 2015.