Лавандавы алей
Выгляд
Лава́ндавы але́й[1] — эфірны алей з суквеццяў лаванды вузкалістай (Lavandula angustifolia), атрымліваемы ў выніку перагонкі з парай.
Бясколерная рухомая вадкасць з пахам лаванды, горкая на смак. Шчыльнасць 885—897 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе. Раствараецца ў этаноле. У склад лавандавага алею ўваходзяць гераніёл, ліналаол, камфара, ліналацэтат і інш.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лавандавы алей пераважна выкарыстоўваецца ў якасці пахучага рэчыва ў парфумерыі і вытворчасці мыйных сродкаў, у вытворчасці лінілілацэтату, а таксама ў ароматэрапіі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лава́ндавы але́й // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 84. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лава́ндовое ма́сло // Т. 14. Куна — Ломами. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 86. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лавандавы алей