Лада Сяргееўна Шчасная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лада Сяргееўна Шчасная
Дата нараджэння: 5 верасня 1965(1965-09-05)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2007
Маці: Нінэль Іванаўна Шчасная
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Вучоба:
Узнагароды:

Лада Сяргееўна Шча́сная (5 верасня 1965, Мінск2007) — беларускі мастак. Дачка Н. Шчаснай.

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1989). 3 1993 выкладала ў Беларускім універсітэце культуры.

Працавала ў мануменальна-дэкаратыўным мастацтве, станковым жывапісе і кніжнай графіцы. Сярод твораў размалёўкі: «Народныя святы» ў Інстытуце праблем культуры (1988), «Тэатральныя казкі» ў Беларускім тэатры юнага гледача (з Р. Вашкевічам), «Крылы юнацтва», «Чароўныя казкі» ў школе-інтэрнаце №10 (усе 1989) у Мінску. «Памяць казак» у дзіцячым аддз. анкалагічнай бальніцы ў пас. Лясны Мінскага раёна (1991—92). Аўтар жывапісных кампазіцый «Партрэт сябра» (1990), «Разам з кім?» (1991), «Папялушка» (1992), «Ахоўнікі» (1993), «Вечар» (1996), «Сонца яшчэ не зайшло (Аўтапартрэт)» (1997), «У чаканні цябе», «Змрок» (абедзве 2002), «Перачытваючы Оскара Уайльда» (2003), ілюстрацый да кніг. Творчасці ўласцівы тонкае адчуванне прыгажосці прыроды і чалавека, яркая маляўнічасць жывапісных вырашэнняў.

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Салавей Л. Шчасная // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн,, 2003.