Нінэль Іванаўна Шчасная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нэлі Шчасная
Імя пры нараджэнні Нінэль Іванаўна Шчасная
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1933(1933-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 2013(2013-05-15) (79 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Лада Сяргееўна Шчасная
Род дзейнасці мастачка
Жанр жывапіс, графіка
Вучоба
Узнагароды

Нінэ́ль Іва́наўна Шча́сная, ці часцей Нэ́лі Шча́сная (25 кастрычніка 1933, Полацк — 15 мая 2013, Мінск, Беларусь) — беларускі жывапісец і графік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1955), затым Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе (1961). Жыла ў Сярэдняй Азіі (Душанбэ), займалася архітэктурай. Да жывапісу і вітражоў вярнулася пасля пераезда ў Беларусь.

Удзельніца больш за 50 персанальных выставак у Беларусі і за мяжой. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Яе дачка Лада Шчасная таксама стала вядомым мастаком.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працавала ў станковым жывапісе, кніжнай і станковай графіцы, манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін, партрэтаў сучаснікаў і гістарычных асоб, пейзажаў, нацюрмортаў, графічных твораў. Аформіла шэраг кніжных выданняў. Выканала размалёўкі на фасадзе НДІ будаўнічых матэрыялаў (1966), у рэстаране пры гасцініцы «Свіслач» (1978), вітражы ў ВА «Гарызонт» (1982) у Мінску.

Творчасці ўласцівы мяккасць і лірызм светаадчування, экспрэсіўная тэхніка, арыгінальнасць колеравых вырашэнняў.

Сюжэтна-тэматычныя карціны[правіць | правіць зыходнік]

  • 1966 — «Вясёлка», «Пад сонейкам»
  • 1967 — «Пяць пакаленняў (Лазня)»
  • 1968 — «Самотная»
  • 1972 — «Васількі»
  • 1975 — «Налібоцкая пушча»
  • 1978 — «Пасля змены», «Лада слухае»
  • 1980 — «Спрадвечнае»
  • 1981 — «Маё нараджэнне»
  • 1984 — «Толькі яго нявеста»
  • 1987 — «Белыя крьлы», «Гуканне вясны ў Заслаўі»
  • 1997 — «Мая сям'я»
  • 1999 — «Сястра Людміла і яе Міхайлавы»

Партрэты[правіць | правіць зыходнік]

Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1989)
  • медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1977)
  • бронзавы медаль ВДНГ СССР (1975)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Канапелька А. Нінэль Шчасная: «Калі я пішу, я плачу…» / А. Канапелька // Алеся. 2003. № 10. С. 4-6.
  • Салавей Л. Шчасная Нінэль Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 497—498. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Сіпакоў Я. Нінэль Шчасная / Я. Сіпакоў // Беларусь. 2001. № 6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]