Лака (бог)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лака
Бог урадлівасці
Міфалогія Гавайская
Бацька Ваіелоа
Маці Хіна-Хавае
У іншых культурах Рата, Лата, Ата, Ласа

Лака (гавай. Laka) — у міфалогіі гавайцаў бог урадлівасці, пачынальнік і заступнік хулы. У іншых палінезійскіх народаў вядомы пад імёнамі Рата (Rata), Лата (Lata), Ата (Ata), Ласа (Lasa).

Паводле легенд, Лака паходзіў з Таіці, адкуль рушыў на Гавайскія астравы, каб адпомсціць за смерць бацькі. У дарозе яго лодку перакулілі багі лёсу. Дзякуючы ахвярапрынашэнню ён атрымаў падтрымку ад вялікіх багоў і праз розныя прыгоды дасягнуў сваёй мэты.

Ад Лакі вялі свой род манархі Таіці і Гавайскіх астравоў.

Часам Лака выступае ў гавайскіх легендах як жаночае бажаство-ахоўніца лесу і сястра Пеле.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]