Таіці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Таіці)
Таіці
фр.: Tahiti
Таіці знакаміты чорнымі пляжамі
Таіці знакаміты чорнымі пляжамі
Характарыстыкі
Плошча1 043 км²
Насельніцтва
  • 178 133 чал. (2007)
Размяшчэнне
17°40′ пд. ш. 149°27′ з. д.HGЯO
АкваторыяАстравы Таварыства
Краіна
Таіці (Французская Палінезія)
Таіці
Таіці
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таіці — галоўны востраў архіпелага Астравы Таварыства і ўсёй Французскай Палінезіі. На востраве размешчаны адміністрацыйны цэнтр Французскай Палінезіі — горад Папеэтэ. Плошча 1043 км², насельніцтва каля 170 тыс. чалавек.

Востраў Таіці вулканічнага паходжання і складаецца з двух выразных частак, спалучаных паміж сабой вузкім перашыйкам. Паўночная частка — густа заселены востраў Таіці-Нуі (Вялікі Таіці), паўднёвая частка — амаль бязлюдны Таіці-Іці (Малы Таіці).

У складзе насельніцтва пераважаюць палінезійцы (83 %), вялікая доля еўрапейцаў (11 %). Дакладная дата засялення вострава невядомая (паміж 300 да н.э. і 300 н.э.). Вядома, што таіцянскае насельніцтва паходзіць ад перасяленцаў з іншых палінезійскіх астравоў, такіх як Тонга і Самоа.