Хіна
| Хіна | |
|---|---|
| Прапанова ахвяры Хіне на малюнку Поля Гагена "Марару" | |
| Багіня Месяца, багіня-жанчына | |
| Міфалогія | Палінезійская |
| Пол | жанчына |
| Муж | Маўі, Тамі, бог-вугор |
| Дзеці | Лака, Маўі |
| У іншых культурах | Сіна |
Хіна (гавай. Hina, літаральна "дзяўчына") — багіня ў палінезійскай міфалогіі. Таксама вядомая як Сіна, Хіна-Хавае і Хіна-моту-аіну.
У гавайскай міфалогіі Хіна з'яўлялася багіняй Месяца. Згодна паданню, яна стамілася жыць сярод людзей, паляцела на Месяц і стала яго багіняй.
У маарыйскай, самоанскай, таіцянскай міфалогіі імя Хіны звычайна звязана з богам-вугром. Так, таіцяне лічылі, што Хіна першапачаткова была жонкай бога-вугра, але пакінула яго дзеля Маўі. Бог-вугар уварваўся ў хату Маўі, і той падманам забіў яго. З пахаваных кавалкаў вугра выраслі першыя какосавыя пальмы. У маарыйскай міфалогіі Хіна была згвалтаваная бацькам усіх вугроў. Яе муж Тамі забіў рыбіну, рассек на кавалкі, з якіх нарадзіліся марскія і рачныя вугры, а таксама іншыя рыбы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Багіня Хіна Архівавана 22 верасня 2012.