Перайсці да зместу

Лансэлот Эндрус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лансэлот Эндрус
Lancelot Andrewes
Род дзейнасці Біскуп Вінчэстэрскі
Дата нараджэння 16 ліпеня 1555(1555-07-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1626(1626-09-25)[2][3][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне англіканства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лансэлот Эндрус (англ.: Lancelot Andrewes; 155525 верасня 1626) — англійскі клірык, біскуп Чычэстэрскі (1605–1609), Ілійскі (1609–1619), Вінчэстэрскі (1619–1626), значны ўдзельнік працы над Бібліяй караля Якава.

Лансэлот Эндрус нарадзіўся ў Лондане і атрымаў адукацыю ў Кэмбрыджы, стаў святаром у 1580 годзе. Палемізуючы з каталіцкімі поглядамі, Эндрус дыстанцыянаваўся і ад пазіцый кальвінізму адносна перадвызначэння, і лічыцца ў гэтым сэнсе перадвеснікам рэформаў Уільяма Лода. Карыстаўся прыхільнасцю караля Якава I і быў сярод ключавых фігур стварэння афіцынага перакладу Святога Пісьма на англійскую мову, так званай Бібліі караля Якава.

Зноскі

  1. Lancelot Andrewes // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Lancelot Andrewes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.