З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Лод (значэнні).
Уільям Лод (англ.: William Laud; 7 кастрычніка 1573 — 10 студзеня 1645) — англійскі святар, біскуп Лонданскі (1628—1633), пасля архібіскуп Кентэрберыйскі (1633—1645), рэлігійны рэфарматар.
Лод быў прыхільнікам традыцыйных літургічных практык і пашыраў іх у Царкве Англіі пры падтрымцы караля Карла I, чым выклікаў варожасць пурытанаў. У выніку падчас англійскай грамадзянскай вайны Лод, абвінавачаны парламентам у здрадзе, быў пакараны смерцю. Новы архібіскуп Кентэрберыйскі, Уільям Джаксан, быў прызначаны толькі праз 15 гадоў, падчас рэстаўрацыі Сцюартаў.
Зноскі
| |
|---|
| Генеалогія і некрапалістыка | |
|---|
|