Перайсці да зместу

Ланіта Ігараўна Сцяцко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ланіта Ігараўна Сцяцко
Краіны:
Дата нараджэння: 14 жніўня 1993(1993-08-14) (33 гады)
Месца нараджэння:
Званне: жаночы гросмайстар[d], жаночы міжнародны майстар[d] і майстар ФІДЭ[d]
Актуальны рэйтынг: 2 196 (сакавік 2021)[1]

Ланіта Ігараўна Сцяцко (нар. 14 жніўня 1993, Мінск) — беларуская шахматыстка, міжнародны майстар сярод жанчын (2013), гросмайстар сярод жанчын (2015). Пераможніца чэмпіянату Беларусі па шахматах сярод жанчын (2015).[2][3]

Шматразовая пераможца чэмпіянатаў Беларусі па шахматах сярод дзяўчын у розных узроставых групах: у 2003 годзе (U12), у 2005 годзе (U12), у 2007 годзе (U14), у 2008 годзе (U16) і ў 2010 годзе (U18).[4]

Паспяхова удзельнічала ў чэмпіянатах Беларусі па шахматах сярод жанчын, у якіх заваявала залатую (2015), дзве срэбраныя (2014, 2017) і дзве бронзавыя (2009, 2010) медалі.[5][6][7]

У снежні 2016 года ў Чалябінску перамагла ў міжнародным шахматным турніры сярод жанчын.[8]

Прадстаўляла зборную Беларусі на найбуйнейшых камандных шахматных турнірах:

  • у шахматных алімпіядах удзельнічала чатыры разы (2010—2016);
  • у камандным чэмпіянаце Еўропы па шахматах удзельнічала ў 2013 годзе.

У 2015 годзе скончыла Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ па спецыяльнасці «бізнес-адміністраванне».[9]

  1. ↑ Міжнародная шахматная федэрацыя FIDE Standard Ratings as of 31 March 2021 — 2021.
  2. ↑ 1st quarter PB 2013, Yerevan, ARM, 18-20 January 2013(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2017. Праверана 5 лютага 2021.
  3. ↑ 86th FIDE Congress 2015, Abu Dhabi, UAE(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2017. Праверана 5 лютага 2021.
  4. ↑ Ланита Стецко: Ставлю цели поэтапно(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2017. Праверана 5 лютага 2021.
  5. ↑ Ch BLR 2015 w
  6. ↑ Ch BLR 2014 w
  7. ↑ Championship BLR 2017 Final women
  8. ↑ The December evenings_WGM
  9. ↑ Твой ход, Ланита