Перайсці да зместу

Лапатаносы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лапатаносы

Звычайны лапатанос (Scaphirhynchus platorynchus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scaphirhynchus Heckel, 1836


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161080
NCBI  7909
EOL  46561194
FW  94896

Лапатаносы (Scaphirhynchus) — род рачных рыб сямейства асятровых.

Даўжыня 60-90, часам да 130 см, маса 2-3, часам да 4,4 кг. Маюць падоўжанае верацёнападобнае цела, характэрнае для прыдонных рыб. Рыла шырокае, моцна сплюшчанае, лапатападобнае. Верхняя частка галавы пакрыта трывалымі касцянымі пласцінамі. Пырскальца няма. Жаберныя перпонкі не ўтвараюць складкі. На целе пяць падоўжных радоў касцявых пласцін (жучак): адзін спінны, два бакавыя і два брушныя; яны ідуць уздоўж усяго цела. Лапатаносы характарызуюцца вельмі доўгім прыплюшчаным хваставым сцяблом, адзетым, як панцырам, касцявымі пласцінкамі. Хваставая нітка (у адрозненне ад азіяцкіх несапраўдных лапатаносаў) адсутнічае або малая. Плавальны пузыр вялікі.

Выключна прэснаводныя, не выходзяць у мора і ўсё жыццё праводзяць у рэках з хуткай плынню і камяністым ці пясчаным дном. Тыповыя бентафагі, кормяцца лічынкамі насякомых (асабліва аднадзёнак і ручайнікаў), ракападобнымі і дробнымі малюскамі, буйныя — рыбай.

Растуць павольна, але выспяваюць хутчэй за вялікіх асятроў. Нераст адбываецца на глыбокіх участках рэк з моцным цячэннем і цвёрдым грунтам.

Род уключае 3 віды[1]:

У ЗША звычайны лапатанос мае невялікае прамысловае значэнне.

  1. Scaphirhynchus у базе даных FishBase[en] (англ.) (Праверана 18 сакавіка 2031).
  • Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983.