Ларыса Васільеўна Лагодзіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларыса Васільеўна Лагодзіч
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1967(1967-06-24) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Ларыса Васільеўна Лагодзіч (нар. 24 чэрвеня 1967, в. Доўск, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская эканамістка, маркетолаг, выкладчык вышэйшай школы. Доктар эканамічных навук (2022), дацэнт (2008).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік і аналіз гаспадарчай дзейнасці», 1988), Беларускі навукова-даследчы інстытут эканамічных праблем аграпрамысловага комплексу (аспірантура, 1993), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, 2015).

Працавала ў Беларускім НДІ аграрнай эканомікі (1993—2000, сектар мэтавых праграм, збыту прадукцыі і рынку харчавання); Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 2015; факультэт эканомікі і менеджменту, кафедра эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК, дацэнт).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка аграпрамысловага комплексу; маркетынг; таварная палітыка прадпрыемства; стратэгічны маркетынг; цэнавая палітыка.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Устойчивость развития продовольственного рынка Республики Беларусь: теория, методология, механизмы : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 27.10.2021 : утверждена 11.05.2022 / Лагодич Лариса Васильевна. — Минск, 2021.
  • Стратегический маркетинг : учебное пособие / С. И. Барановский, Л. В. Лагодич. — Минск, 2005.
  • Товарная политика предприятий лесного комплекса : учебное пособие / Л. В. Лагодич. — Минск, 2005.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лагодич Лариса Васильевна // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала 21 века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 123.