Ларыса Іванаўна Цімошык
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ларыса Цімошык)
Ларыса Іванаўна Цімошык | |
---|---|
Род дзейнасці | журналістка |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
Ларыса Іванаўна Цімошык — беларуская журналістка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1987—1992 гадах вучылася на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў аддзеле культуры газеты «Звязда» (1992—2015). Адначасова з 2008 года — старшы выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ. Выкладае курсы «Праблемы літаратуры і мастацтва ў СМІ», «Аглядальнік па культуры», «Культурастваральная дзейнасць СМІ». Галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (2016—2019). Член Саюза журналістаў Беларусі.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Культурастваральная функцыя прэсы ва ўмовах сучаснай медыятрансфармацыі // Веснік БДУ. Сер. 4 Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2012. — № 3.
- Культмассовая работа в журналистике // Массовая культура и журналистика. Выпуск 3: Сб. научных трудов под ред. Л. П. Саенковой. — Минск, 2012. — 159 с. — С. 138—148.
- Культурная памяць як сведчанне спеласці нацыі // СМИ и современная культура: к 90-летию заслуж. деятеля науки Респ. Беларусь, д-ра филол наук, проф. Ефросиньи Леонидовны Бондаревой: сб. науч. тр. / под общ. ред. Л. П. Саенковой. — Минск: Изд. центр БГУ, 2012. — 618 с. — С. 573—582.
- Шлях ад чыстых жанраў жа жанравых гібрыдаў у штодзённых рэспубліканскіх газетах // Трансформация жанров в литературно-художественной критике. Выпуск 4: Сб. научных трудов под ред. Л. П. Саенковой. — Минск, 2013. — 158 с. — С. 106—115.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ганаровая грамата Міністэрства культуры (2002),
- ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі (2002),
- ганаровая грамата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012)[1].
Зноскі
- ↑ Тимошик Лариса Ивановна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 26 студзеня 2021.