Інстытут журналістыкі БДУ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Інстытут журналістыкі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Logo BSU.jpg
Заснаваны

1944

Дэкан

Сяргей Валянцінавіч Дубовік

Месцазнаходжанне

Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Кальварыйская, 9

journ.bsu.by

Інстытут журналістыкі БДУ – структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1 лістапада 1944 года ў Мінску на філалагічным факультэце БДУ было адкрыта першае ў СССР аддзяленне журналістыкі, якое ўзначаліў Давід Фактаровіч. У 1946 годзе яно было пераўтворана ў кафедру журналістыкі (на чале з М.С. Зерніцкім), якая функцыянавала на філалагічным факультэце БДУ. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск студэнтаў з дымломамі журналістаў.

У 1967 годзе на базе кафедры быў створаны самастойны факультэт журналістыкі БДУ, які ўзначаліў Рыгор Булацкі.

З 1 верасня 2008 года журфак БДУ быў ператвораны ў Інстытут журналістыкі БДУ. Інстытут складаецца з двух факультэтаў: факультэта журналістыкі і факультэта падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ — Сяргей Валянцінавіч Дубовік.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Журналістыка (друкаваныя СМІ)
  • Журналістыка (аўдыёвізуальная)
  • Журналістыка (вэб-журналістыка)
  • Журналістыка (менеджмент СМІ)
  • Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)
  • Міжнародная журналістыка
  • Літаратурная праца (рэдагаванне)
  • Літаратурная праца (творчасць)

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

У Інстытуце журналістыкі дзейнічае 9 кафедраў:

  • Тэорыі і метадалогіі журналістыкі
  • Гісторыі журналістыкі
  • Сацыялогіі журналістыкі
  • Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
  • Перыядычнага друку
  • Тэлебачання і радыёвяшчання
  • Замежнай журналістыкі і літаратуры
  • Тэхналогій камунікацыі
  • Літаратурна-мастацкай крытыкі

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]