Ласковые Усы
| Ласковые Усы | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | поп-панк, альтэрнатыўны рок, глэм-рок, рэпкор, 8-bit-рок |
| Гады | 2010 — наш час |
| Краіна |
|
| Адкуль | Данецк[1][2][…] |
| Іншыя назвы | ЛУ |
| Мова песень | Англійская, руская |
| Лэйбл | LU_records |
| Склад |
Вячаслаў Іарданаў Сяргей Коршунаў Аляксандр Рэкічынскі Аляксандр Ковачэў |
| laskovyeusy.com | |
«Ла́сковые Усы́» (бел.: Ласкавыя Вусы) — украінскі рок-гурт з горада Кіева. Створаны ў 2010 годзе ў Данецку. Паў-фіналісты 4-га сезона шоу «Украіна мае талент»[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачаткам нараджэння гурта можна лічыць лета 2010 года. Жыццё свайму гурту двое хлопцаў далі на берагах Азоўскага мора. Па словах аднаго з заснавальнікаў калектыву Вячаслава:
| Мы з сябрам працавалі ў дзіцячым лагеры і вырашылі зрабіць нешта смешна недарэчнае ... аддуху, так сказаць. Я дрынкаў на акустычнай гітары, а сябар не трапляючы ў ноты спяваў. Гэта было пацешна. Усім вакол падабалася. Пры гэтым часу на гігіенічныя працэдуры не было. Хадзілі няголеныя. У выніку выраслі вусы. Мы былі ласкавымі хлопцамі і разам з тым, усатымі. І нехта назваў нас: «Ласкавыя Вусы». Так нарадзілася наша самая першая форма існавання. |
З тых часоў многае змянілася. Стыль музыкі «Ласкавых Вусоў» далёкі ад першаснага гучання. Як кажуць самі ўдзельнікі: «цяпер наша музыка — гэта спляценне 8-біт гукаў, рока і матываў дыска».[4]
Нельга не адзначыць унікальны імідж каманды. Чырвоныя касцюмы і штаны, а замест упрыгожванняў — джойсцікі ад прыставак «Дэндзі».
Шырокі рэзананс гурт атрымаў у 2012 годзе, прыняўшы ўдзел у адным з усеўкраінскіх шоў «Украіна Мае Талент 4». Хлопцы выканалі пацешную песню «Шопінг»[5], якую пасля кастынгу не напявалі толькі немаўляты. Удалы хіт даў «Ласкавым Вусам» зялёнае святло ў паўфінал шоў. І гурт па поўнай скарыстаўся рэсурсамі праекта. Другі хіт, які выканалі хлопцы, «СуперСила», раскрыў бачанне на патэнцыял каманды. «Ласкавыя Вусы» вырашылі ўскладніць задачу і згуляць не проста песню, а зрабіць шоў. У вобразах самастойна выдуманых супергерояў ансамбль «парваў» залу. Рассоўныя сцены, спецэфекты і ўзлёт да нябёсаў даставілі гледачам задавальненне. Аднак былі і тыя, хто не да канца змог зразумець стыль выступлення. Таму ансамбль стварае хіт «Троль» і выконвае яго ў прамым эфіры ўсеўкраінскага музычнага канала «М1». Песня прысвечана тролям у інтэрнэце.[6]
«Ласкавыя Вусы» актыўна выступаюць, здымаюць кліпы. У планах выпусціць свой дэбютны поўнафарматны альбом. Іх песні размешчаны ў інтэрнэце.
У папулярнай культуры
[правіць | правіць зыходнік]Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- «Градус натхнення»
- «Лепшыя песні» (2011)
- «Проста хіты» (2013)
Міні-альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- «Усе мікрасхемы» (2014)
- «Усы ўжо не тыя» (2016)
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- «Фрагменты жыцця» (2015)
- «Проста» (2016)
- «Заўсёды жыві цяпер» (2016)
Кліпы
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйныя
[правіць | правіць зыходнік]Склад
[правіць | правіць зыходнік]Цяперашні
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Іарданаў — гітара, вакал (2010—наш час)
- Сяргей Коршунаў — бас-гітара (2010—наш час)
- Аляксандр Рэкічынскі — гітара (2010—наш час)
- Аляксандр Ковачэў — ударныя (2016—наш час)
Ранейшыя ўдзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Мярэжны — ударныя
- Уладзімір Харабадот — клавішныя
- Аляксей Лаўроў — вакал
- Павел Афанасьеў — ударныя
- Антон Панфілаў — ударныя
- Дзмітрый Бунтаў — ударныя
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20160305075233/http://likefm.org/artist/Ласковые+Усы
- ↑ https://web.archive.org/web/20150708144453/http://www.ostro.org/donetsk/culture/articles/369095/
- ↑ Донецкая группа «Ласковые усы» вскоре выпустит новый альбом
- ↑ Ласковые Усы в передаче «Ты, прежде всего».
- ↑ Группа «Ласковые усы» с песней «Шоппинг» на «УMT 4»
- ↑ «Ласковые Усы» Guten morgen (02.10.2012)
- ↑ #balalike – Eskimo Callboy watch russian music videos
- ↑ Говнорокеры #8 Супергерои
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 27 мая 2016.
- Афіцыйная старонка Ласковые Усы у сацыяльнай сетцы «VK»
Канал гурта на YouTube- Ласковые Усы ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- «Ласковыя Усы» едуць на фестываль «Соседний Мир 2013» Архівавана 9 ліпеня 2015.
- «Ласковыя Усы» біяграфія Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Донецкий рок-позитив: «Ласковые усы»
- Группа «Ласковые Усы» даст концерт в Кировограде
- chipwiki Ласковыя Усы
- «Ласковые Усы» покорили «Ливерпуль» Архівавана 3 лістапада 2016.
- Альбом «Усё Мікрасхемы» на muzuka.org Архівавана 26 красавіка 2025.