Ласіца (возера, басейн ракі Ласіца, каля вёскі Валкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ласіца
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 153,3 м
Даўжыня 0,41 км
Шырыня 0,27 км
Плошча 0,07 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,1 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ласіца (Беларусь)
Ласіца
Ласіца
Ласіца (Віцебская вобласць)
Ласіца
Ласіца
Map

Ла́сіцавозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 36 км на ўсход ад горада Паставы, паміж вёскамі Ласіца і Валкі, у басейне ракі Ласіца.

Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,41 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.

Схілы катлавінай вышынёй 5 м, разараныя. Берагі забалочаныя. Вакол возера пойма шырынёй 50—100 м, парослая хмызняком. Праз возера цячэ рака Ласіца (да ўпадзення называецца Турчанка).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]