Перайсці да зместу

Латка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Латка — непаліванае, паліванае ці дымленае керамічнае начынне для пражання страў.

У Беларусі вядомы 2 разнавіднасці латак: глыбокія міскападобныя з загнутымі ўнутранымі краямі (Падняпроўе, Палессе) і плыткія, падобныя да патэльняў авальнай ці круглай формы (Панямонне, Цэнтральная Беларусь).

Гісторыя выкарыстання на тэрыторыі Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі самыя раннія латкі сустракаюцца ў пластах XIIXIII стст. Да XVI ст. іх аздаблялі традыцыйным для пэўнага рэгіёна відам дэкору: пазногцевымі насечкамі па плечуку, часам у спалучэнні з паглыбленымі стужкамі (Мазыр), хвалістым арнаментам (Панямонне), а ў Падняпроўі да канца XVII ст. пальцавымі зашчыпамі. На сценках начынняў XVIII ст. выразна прасочваюцца барозны — сляды пальцаў ганчара. Найбольш пашыраны латкі былі ў XVIIXIX стст. у жыхароў усходняй і паўночна-ўсходняй Беларусі. У XVIXVIII стст. распаўсюджаны пераважна непаліваныя пасудзіны. Першыя паліваныя латкі зафіксаваны ў пластах XVII ст. (Магілёў). Масавы ўжытак іх прыпадае на XVIIIXIX стст. Ва Усходняй Беларусі для пражання прадуктаў у гэты час выкарыстоўвалі пакрытыя знутры бясколернай палівай латка з адхіленым вонкі борцікам шырынёй 2—2,5 см. Паліваныя латкі XVIIIXIX стст. (Магілёў), як правіла, імітуюць форму непаліваных: маюць піялападобнае тулава, невялічкае, злёгку адхіленае венца або даволі шырокі (да 2 см), адагнуты вонкі борцік. Вышыня звычайна не перавышае 10 см. Не выключана, што латкі маглі адначасова ўжывацца ў якасці місак. Выкарыстоўваліся да пачатку XX ст.

  • Здановіч, Н. І. Латка / Н. І. Здановіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 8. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Здановіч, Н. І., Трусаў, А. А. Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст. / Н. І. Здановіч, А. А. Трусаў; Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 182, [2] с., 145 мал.: іл.