Латэрыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Латэрыт

Латэрыт (ад лац.: later — цэгла) — шчыльная гліністая ці порыстая, шлакападобная камяністая горная парода чырвонага колеру, складзеная з гідраксідаў алюмінію і жалеза з прымессю мінералаў тытану. Утвараецца ва ўмовах вільготнага трапічнага і субтрапічнага клімату ў выніку выветрывання алюмасілікатных горных парод. Магутнасць латэрыту ад некалькіх да 50 метраў, узрост — ад юрскага да сучаснага. З латэрытам звязаны радовішчы жалезнай руды, нікелю, хрому, кобальту, баксітаў, золата. У глебазнаўстве латэрытам называюць жалезістыя гарызонты інфільтрацыйнага паходжання, якія ўваходзяць у склад латэрытных глеб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]