Лацкан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лацкан прастакутнай формы
Лацкан завостранай формы
Лацкан нахільнай формы

Ла́цкан — адна з паловак грудной часткі распашнога адзення, асабліва верхні канец; адвароты на грудзях. У пінжаках лацканы — адвароты, якія даходзяць да верхніх гузікаў. Бываюць рознай шырыні, а таксама трох відаў: завостранай формы; прамавугольнай формы і нахільнай («падаючай») формы; а таксама суцэльныя, калі лацкан і каўнер складаюць адно цэлае («апаш»).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Слова «лацкан» паходзіць ад ням.: Latz — тое самае або паменш. Lätzchen ад італ.: laccio «шнур, аркан, пятля», з лац.: laqueus «сілок, пятля».

Раней лацканамі называліся каляровыя адвароты мундзіра, але пасля гэта назва дадзена асаблівым кавалкам сукна, якія прысцёгваліся пры параднай форме на мундзір і ўваходзілі ў склад абмундзіравання некаторых воінскіх частак. У пачатку XX стагоддзя яны захоўваліся ў Расіі толькі ў гвардзейскіх уланскіх палках[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Лацкан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.