Ла-Тартуга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Востраў Ла-Тартуга
Mapa isla la tortuga.svg
10°56′ пн. ш. 65°18′ з. д.HGЯO
АрхіпелагМалыя Антыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
КраінаFlag of Venezuela.svg Венесуэла
Ла-Тартуга (Малыя Антыльскія астравы)
Востраў Ла-Тартуга
Востраў Ла-Тартуга
Плошча156,6 км²
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Commons-logo.svg Востраў Ла-Тартуга на Вікісховішчы

Востраў Ла-Тартуга (ісп.: Isla de la Tortuga, літаральна "Чарапахавы востраў") — востраў на паўднёвым усходзе Карыбскага мора. З'яўляецца федэральным уладаннем Венесуэлы. Плошча - 156,6 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Ла-Тартуга знаходзіцца ў 83 км на поўнач ад узбярэжжа Венесуэлы, у 168 на паўночны ўсход ад Каракаса, у 86,6 км на усход ад вострава Маргарыта. Формай нагадвае чарапаху, за што і атрымаў сваю назву. Даўжыня - 24,4 км. Найбольшая шырыня - 10,4 км.

Ла-Тартуга мае вулканічнае паходжанне, аднак паверхня складзена пераважна друзлымі вапняковымі пародамі асадкавага характару. Яны выдатна ўсмоктваюць вільгаць, таму рэк і азёр на востраве няма, назіраецца недахоп прэснай вады. Найвышэйшы пункт - 40 м. На поўначы, захадзе і крайнім усходзе бераг пясчаны. Астатняе ўзбярэжжа скалістае. Ёсць радовішчы паваранай солі. Вакол вострава шмат каралавых рыфаў (каля 156,60 км²).

Клімат марскі трапічны. Сезон дажджоў цягнецца з кастрычніка па снежань.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

На паўднёвым і паўднёва-ўсходнім узбярэжжы захаваліся мангравыя лясы. Астатняя частка вострава пакрыта пустыннай расліннасцю, кактусамі і хмызнякамі. На востраве спыняюцца пералётныя птушкі.

У адрозненні ад сушы, каралавыя рыфы вакол Ла-Тартугі адрозніваюцца значнай разнастайнасцю жыццёвых форм, тут шмат малюскаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археолагамі высветлена, што ў старажытнасці на востраве Ла-Тартуга стваралі свае часовыя паселішчы індзейцы-протатаіна. Найстаражытнейшы археалагічны помнік адносіцца да 200 г. н. э.

Адкрыты ў 1499 г. іспанскай экспедыцыяй Алонса дэ Ахеда і Амерыга Веспучы. З другой паловы XVI ст. на ім здабывалі соль. У 1605 - 1631 гг. на востраве паспрабавалі замацавацца галандцы, але былі выгнаныя іспанскімі ўладамі.

У 1811 г. уключаны ў склад Венесуэлы.

У 1974 г. востраў Ла-Тартуга быў абвешчаны зонай інтарэсаў турыстычнай галіны. Аднак да нашага часу турызм вельмі абмежаваны з-за адсутнасці сталых паселішчаў, пітной вады, транспартнай і гасцінічнай інфраструктуры. На востраве сезонна спыняюцца венесуэльскія рыбакі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]