Галіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Галіт
Selpologne.jpg
Формула NaCl
Сінгонія кубічная
Колер бясколерны, шэры, белы, чырвоны, жоўты, блакітны, фіялетавы
Колер рысы белы
Бляск шкляны
Празрыстасць празрысты, паўпразрысты
Цвёрдасць 2
Спайнасць дасканалая па {001}
Шчыльнасць 2,1—2,2 г/см³

Галі́т, каменная сольмінерал, хларыд натрыю, NaCl.

Складаецца з кубічных, радзей актаэдрычных крышталёў. Бясколерны, празрысты, можа мець розныя адценні з-за прымесей. Цвёрдасць 2 па шкале Моаса, шчыльнасць 2,2 г/см³. Крохкі, лёгка раствараецца ў вадзе, мае салёны смак.

Паштовая марка Беларусі

Паходжанне і радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Крышталі каменнай солі

Утвараецца пераважна асадкавым шляхам: крышталізуецца з марской вады ў лагунах і рэліктавых азёрах, якія перасыхаюць. Карысны выкапень. Радовішчы: у асадкавых горных пародах, самасадная соль сучасных азёр, саляныя крыніцы.

Найбольшыя радовішчы каменнай солі маюць Украіна, Расія, ЗША, Германія.

На тэрыторыі Беларусі прамысловыя паклады вядомы на Прыпяцкім прагіне. Мазырскае радовішча ў Гомельскай вобласці распрацоўваецца. Са здабытай сыравіны вырабляюць кухонную соль у горадзе Мазыр.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Каменная соль выкарыстоўваецца ў харчовай, тэкстыльнай, фармацэўтычнай, хімічнай прамысловасці, халадзільнай справе, вытворчасці пластмас і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]