Леанід Іванавіч Няфёдаў
Леанід Іванавіч Няфёдаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1952 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук і кандыдат біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Леанід Іванавіч Няфёдаў (нар. 20 жніўня 1952, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі біяхімік. Доктар медыцынскіх навук (1993), кандыдат біялагічных навук (1979), прафесар (1997).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1975; аспірантура, 1978).
Працаваў у Інстытуце біяхіміі НАН Беларусі (1978—2002, з 1998 — дырэктар), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 2002, НДЛ біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў, з 2004 — загадчык лабараторыі, адначасова факультэт біялогіі і экалогіі, кафедра біяхіміі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: механізмы рэгуляцыі абмену рэчываў; метабалічная карэкцыя і тэрапія; метабалізм амінакіслот і іх вытворных; метадалогія распрацовак новых эфектыўных лекавых прэпаратаў на аснове азотзмяшчальных біялагічна актыўных злучэнняў прыроднага паходжання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Медаль Аўстрыйскага таварыства Альберта Швейцэра (1996), прэмія імя А. Швейцэра (Вена, 1996) і інш.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Формирование фонда свободных аминокислот и их производных в условиях метаболического дисбаланса : диссертация … доктора медицинских наук : 03.00.04 : защищена 19.03.1993 : утверждена 04.06.1993 / Нефедов Леонид Иванович. — Гродно, 1992.
- Свободные аминокислоты тканей крыс при различной обеспеченности организма тиамином : автореферат диссертации … кандидата биологических наук : 03.00.04 / Нефедов Леонид Иванович. — Минск, 1979.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Няфёдаў Леанід Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 421.
- Няфёдаў Леанід Іванавіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, 1940?2010 : біябібліяграфічны слоўнік. — Баранавічы, 2010. — С. 84—85.
- Нефедов Леонид Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 142.
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Ляхавічах
- Супрацоўнікі Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАНБ
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Дактары медыцынскіх навук
- Кандыдаты біялагічных навук
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта