Перайсці да зместу

Леанід Аронавіч Шварцман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Аронавіч Шварцман
Дата нараджэння 30 жніўня 1920(1920-08-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 2022(2022-07-02) (101 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія мастак-мультыплікатар, кінарэжысёр, рэжысёр, мастак-пастаноўшчык
Кірунак мультыплікацыя
Прэміі
Узнагароды
ордэн Аляксандра Неўскага медаль «За абарону Ленінграда»
Honored Artist of the RSFSR (visual arts) Народны мастак Расійскай Федэрацыі
IMDb ID 0796067
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леанід Аронавіч Шварцман (30 жніўня 1920, Мінск — 2 ліпеня 2022) — савецкі і расійскі рэжысёр-мультыплікатар і мастак мультыплікацыйнага кіно. Працаваў пераважна з рэжысёрамі Львом Атаманавым, Раманам Качанавым, Іванам Уфімцавым, Іванам Аксенчуком. Народны мастак Расійскай Федэрацыі (2002). Лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2017).

Зрабіў вялікі ўклад у развіццё савецкай і расійскай анімацыі. Фільмы, над якімі працаваў мастак, складаюць аснову залатой калекцыі: «Пунсовенькая кветачка», «Залатая антылопа», «Снежная каралева», «Рукавічка», «Кракадзіл Гена», «Чабурашка», «Шапакляк», серыі фільмаў «38 папугаяў» і «Кацяня па імі Гаў».

Нарадзіўся 30 жніўня 1920 года ў Мінску ў сям’і бухгалтара Арона Нахманавіча Шварцмана, ураджэнца Вільні, і хатняй гаспадыні Рахіль Саламонаўны Шварцман, якая было родам з Мінска. У сям’і гаварылі на ідышы. Акрамя Леаніда, у Шварцманаў былі таксама сын Навум і дачка Эта. Бацька Леаніда Аранавіча памёр ў 1934 годзе, яго збіла машына. Падлеткам пераехаў у Ленінград, дзе ўжо пасялілася яго старэйшая сястра. Маці Леаніда Арановіч (ён перавёз яе туды перад Вялікай Айчыннай вайной[1]) загінула ў 1942 годзе падчас блакады Ленінграда.

У 1945 годзе прыехаў у Маскву, паступіў ва Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава (УДІК).

З 1948 года працаваў на кінастудыі «Саюзмультфільм»[1], у 1951 годзе скончыў УДІК з дыпломам мастака-пастаноўшчыка мультфільмаў, у тым жа годзе працаваў як мастак-пастаноўшчык у суаўтарстве з Аляксандрам Вінакуравым, з 1963 года пачаў працаваць самастойна, а з 1975 — як рэжысёр.

Зноскі

  1. а б Волонихин И. «Шапокляк — это полный антипод моей тещи» // Огонек. — 2020. — № 30 — 34. — С. 49.
  • Абрамова Н. Н. Классик по имени Лёля в стране Мультипликации. — М.: Ключ-С, 2010. — 164 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-93136-132-1.