Леанід Паўлавіч Ліпінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Паўлавіч Ліпінскі
Дата нараджэння 10 лістапада 1921(1921-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 1982(1982-09-07) (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Леанід Паўлавіч Ліпінскі (10 лістапада 1921, в. Казусёўка Клімавіцкага раёна — 7 верасня 1982) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафесар (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1948). Працаваў намеснікам дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у Мінску, з 1952 старшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі АН Беларусі. 3 1966 у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Даследаваў сялянскі рух на Беларусі ў 19001917 гадах, станаўленне і развіццё капіталізму ў беларускай вёсцы, сацыяльнае расслаенне сялянства, сталыпінскую аграрную рэформу на Беларусі, прамысловасць, гандаль, гарадское кіраванне, жыллёва-камунальную гаспадарку Мінску ў пачатку XX ст. і іншае. Адзін з аўтараў «Гісторыі Мінска» (1967), «Нарысаў гісторыі прафсаюзаў Беларусі (1905—1969 гг.)» (1970).[1]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Крестьянское движение в Белоруссии в период между двумя революциями (июнь 1907 — февраль 1917 гг.) / Л. П. Липинский, Е. П. Лукьянов; Академия наук БССР, Институт истории. — Минск: Наука и техника, 1964. — 258 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. — ISBN 985-6302-46-3.
  • Ліпінскі Леанід Паўлавіч / Я. П. Сапёлкін // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 276.
  • Ліпінскі Леанід Паўлавіч / Яўген Сапёлкін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 369.
  • Липинский Леонид Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 17.
  • Липинский Леонид Павлович // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008 гг. : биобиблиографический справочник. — Минск, 2008. — С. 232.