Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў
Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1941 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў (2 лютага 1918, в. Бердыж, Чачэрскі раён — 1941?) — беларускі паэт[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. Паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, а ў 1936 г. перавёўся на літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1940) прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках механікам-вадзіцелем. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Прапаў без вестак[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1935 года. Вершы адметныя героіка-рамантычным пафасам, лірычнай задушэўнасцю, меладычнасцю[1].
Друкаваўся ў альманаху «Аднагодкі», у газетах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Нізкі вершаў змешчаны ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967). У 1961 г. выйшла кніжка паэзіі «Вернасць».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Вернасць. — Мн., 1961
- у кн.: Крывёю сэрца. — Мн., 1967
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў у Вікікрыніцах | |
Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі ў 1941 годзе
- Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
- Выпускнікі філалагічнага факультэта ГДУ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Беларускамоўныя паэты
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Зніклыя без вестак