Грэгар Іаган Мендэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Грэгар Іаган Мендэль
Gregor Johann Mendel
Gregor Mendel.png
Дата нараджэння 20 ліпеня 1822(1822-07-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1884(1884-01-06)[5][6][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, генетык, пчаляр, матэматык, батанік, каталіцкі святар, натураліст
Навуковая сфера Генетыка
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Леаш Яначак
Вядомы як Бацька Генетыкі, першаадкрывальнік Законаў спадчыннасці
Узнагароды
Імператарскі аўстрыйскі ордэн Франца Іосіфа
Сайт mendelweb.org
Commons-logo.svg Грэгар Іаган Мендэль на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Mendel».

Грэгар Іаган Мендэль (ням.: Gregor Johann Mendel; 1822, Гінчыцы, Сілезія, Аўстрыйская імперыя (сёння Чэхія) – 6 студзеня 1884, Брно, Аўстра-Венгрыя) — аўстрыйскі біёлаг і батанік, каталіцкі манах, які сыграў вялікую ролю ў развіцці ўяўлення аб спадчыннасці. Адкрыццё ім заканамернасцяў спадчыннасці монагенных прыкмет (гэтыя заканамернасці вядомыя зараз як Законы Мендэля) стала першым крокам на шляху да сучаснай генетыкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іаган Мендэль нарадзіўся 20 ліпеня 1822 года ў сялянскай сям'і Антона і Разіны Мендэляў у мястэчку Хейцэндорф (Аўстрыйская імперыя, пазней Аўстра-Венгрыя, цяпер Гінчыцэ (частка вёскі Вражнэ каля Новага Йічына, Чэхія). Дата 22 ліпеня, якая часта прыводзіцца ў літаратуры як дата яго нараджэння, на самай справе з'яўляецца датай яго хрышчэння[12].

Акрамя Іагана у сям'і былі дзве дачкі (старэйшая і малодшая сёстры). Цікаўнасць да прыроды ён пачаў праяўляць рана, ужо хлопчыкам, калі працаваў садоўнікам. Пасля двух гадоў вучобы ў філасофскіх класах інстытута Ольмуца (цяпер Оламаўц, Чэхія), у 1843 ён пастрыгся ў манахі Аўгусцінскага манастыра Святога Фамы ў Бруне (цяпер Брно, Чэхія) і ўзяў імя Грэгар. З 1844 па 1848 год вучыўся ў Брунскім багаслоўскім інстытуце. У 1847 годзе стаў святаром. Самастойна вывучаў мноства навук, замяняў адсутных выкладчыкаў грэчаскай мовы і матэматыкі ў адной са школ. Здаючы экзамен на званне настаўніка, атрымаў, як не дзіўна, незадавальняльныя адзнакі па біялогіі і геалогіі. У 1849-1851 гадах выкладаў у Эноймскай гімназіі лацінскую і грэчаскую мовы. У перыяд з 1851 па 1853 гады, дзякуючы ігумену манастыра, абучаўся натуральнай гісторыі ў Венскім універсітэце, у тым ліку пад кіраўніцтвам Унгерна - аднаго з першых цытолагаў света.

Будучы ў Вене, Мендэль зацікавіўся працэсам гібрыдызацыі раслін і, у прыватнасці, рознымі тыпамі гібрыдных патомкаў і іх статыстычнымі суадносінамі.

У 1854 годзе Мендэль атрымаў месца выкладчыка фізікі і натуральнай гісторыі ў Вышэйшай рэальнай школе ў Бруне, не будучы дыпламаваным спецыялістам. Яшчэ дзве спробы здаць экзамен па біялогіі ў 1856 годзе скончыліся правалам, і Мендэль заставаўся як і раней, манахам, а пазней - абатам Аўгусцінскага манастыра ў Старэ Брно.

Натхнёны вывучэннем змен прызнакаў раслін, з 1856 па 1863 год ён стаў праводзіць вопыты на гароху ў эксперыментальным манастырскім садзе і сфармуляваў законы, якія тлумачаць механізмы спадчыннасці, вядомыя нам як «Законы Мендэля».

8 сакавіка 1865 года Мендэль паведаміў аб выніках сваіх вопытаў брунскаму Таварыству прыродазнаўцаў, якое ў канцы наступнага года выдала канспект яго даклада ў чарговым томе «Прац Таварыства...» пад назвай «Вопыты над расліннымі гібрыдамі». Гэты том аказаўся ў 120 бібліятэках універсітэтаў света. Мендэль заказаў 40 асобных копій сваёй працы, амаль усе з якіх разаслаў буйным даследчыкам-батанікам. Але праца не выклікала цікаўнасці ў сучаснікаў.

Мендэль зрабіў адкрыццё надзвычайнай важнасці, і сам спачатку, быў, верагодна, у гэтым упэнены. Але потым ён распачаў шэраг спроб падцвердзіць гэтае адкрыццё на іншых біялагічных відах, і з гэтай мэтай правёў серыю вопытаў па скрыжаванні разнавіднасцяў ястрабка - расліны з сям'і Астравых, а потым - па скрыжаванні разнавіднасцяў пчол. У абодвух выпадках яго чакала трагічнае расчараванне: вынікі, атрыманыя ім на гароху, на іншых відах на пацвержваліся. Прычына была ў тым, што механізмы апладнення і ястрабка і пчолаў, мелі асаблівасці, аб якіх навуцы яшчэ не было вядома (размнажэнне шляхам партэнагенеза), а метадамі скрыжавання, якімі карыстаўся Мендэль у сваіх вопытах, гэтыя асаблівасці не ўлічваліся. У выніку вялікі вучоны сам разупэўніўся, што зрабіў адкрыццё.

У 1868 годзе Мендэль быў абраны абатам Старабненскага манастыра і больш біялагічнымі даследаваннямі не займаўся. Толькі ў пачатку XX стагоддзя, з развіццём уяўленняў аб генах, была асазнана ўся важнасць зробленых ім вывадаў (пасля таго, як шэраг вучоных, незалежна адзін ад другога, зноў адкрылі ўжо вынайдзеныя Мендэлем законы спадчыннасці).

Мендэль памёр 6 студзеня 1884 года і не быў прызнаны сучаснікамі. На яго магіле ўсталявана пліта з надпісам «Мой час яшчэ прыйдзе!»

На ўскраіне Брно ў Старабрненскім манастыры аўгусцінцаў усталяваны мемарыяльная дошка і помнік каля агародчыка. У музеі Мендэля маюцца яго рукапісы, дакументы і малюнкі. Таксама ёсць стары мікраскоп і іншыя інструменты, якія вучоны выкарыстоўваў у час працы.

Выява Мендэля ёсць на аўстрыйскай паштовай марцы 1984 года.

Друкаваныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мендель Г. Опыты над растительными гибридами // Труды Бюро по прикладной ботанике. 1910. № 11. С. 479—529.

Зноскі

  1. https://mendelmuseum.muni.cz/en/about-the-museum/gregor-johann-mendel Праверана 3 жніўня 2022.
  2. https://www.biography.com/people/gregor-mendel-39282 Праверана 3 жніўня 2022.
  3. Find a Grave — 1995. Праверана 3 жніўня 2022.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 4,7 4,8 https://www.biography.com/people/gregor-mendel-39282 Праверана 29 жніўня 2018.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118580698 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  7. Gregor Mendel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  9. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  10. Památkový katalog
  11. BillionGraves — 2011.
  12. Mendel: Man and Mind(недаступная спасылка) // Артыкул на сайце Музея Мендэля (англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]