Лебяда гарадская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лебяда гарадская

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chenopodium urbicum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  880706
IPNI  77121015-1
TPL  ???

Лебяда гарадская[4] (Chenopodium urbicum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду лебяда (Chenopodium) сямейства лебядовыя (Chenopodiaceae).

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджана ў раёне натуральнага паходжання — Еўропе і Азіі. Разнесена чалавекам у іншыя часткі свету, трапіла ў Амерыку і Новую Зеландыю. У Расіі шырока распаўсюджанае пустазелле, якое рассялілася ад еўрапейскіх раёнаў праз Сярэднюю Азію і Сібір аж да далёкаўсходніх рубяжоў. Расце па пустазельных месцах, на пустках і вакол паселішчаў, пранікае ў пасевы, можа ўтвараць зараснікі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Травяністая расліна, дасягае ў вышыню 1 метр. Сцябло зялёнага колеру рабрыстае, прамое, простае або галінастае.

Лісце буйное, даўжынёй больш за 10 см, на доўгіх хвосціках ад 1,5 да 4 см, светла-зялёнага колеру. Ліставыя пласцінкі трохкутнай або рамбічнай формы, з рассечаным або клінаватым аснаваннем, з няроўна зубчастымі бакамі, верхняе лісце ланцэтападобнае. Звычайна лісце голае, часам знізу бывае пакрытым слабым мучністым налётам.

Абодваполыя кветкі, сабраныя большай часткай у шчыльныя пірамідальна-мяцёлкавыя суквецці, цвітуць у ліпені — верасні.

Насенне ад 0,6 да 1 мм у дыяметры, чорнае, глянцавае са слабым сеткаватым малюнкам.

Лік храмасом 2n=18.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Лісце і плады прыдатныя ў ежу. Зеляніна можа служыць заменай шпінату. Насенне выкарыстоўваецца як заменнік проса.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лебяда гарадская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)