Перайсці да зместу

Шпінат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шпінат

Шпінат агародны (Spinacia oleracea)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spinacia L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20708
NCBI  3561
EOL  71097
GRIN  g:11405
IPNI  7004-1

Шпіна́т[1] (Spinacia) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 70 см. Лісце чаргаванае, трохвугольна-коп’епадобнае, суцэльнакрайняе, на доўгіх чаранках. Мужчынскія кветкі сабраны ў мяцёлку, жаночыя размешчаны ў пазухах лісця. Плод — арэшак.

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Як харчовыя расліны вырошчваюць шпінат агародны (Spinacia oleracea) і шпінат туркестанскі (Spinacia turkestanica), часам дзічэюць і трапляюцца каля жылля.

Род уключае тры віда[2]:

Лісце шпінату мае шмат бялкоў, вугляводы, вітамін C, вітаміны групы B, карацін, солі жалеза і фосфару. Спажываецца свежым і кансерваваным.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.
  3. Звесткі пра род Spinacia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  • Траццякоў Дз. Шпінат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 458. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Няфёдава Л. Р. Шпінат // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз. — С. 387.
  • Шпинат // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 601. — 656 с. 100 000 экз. (руск.)
  • Шпинат — род Spinacia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)