Лебядзіныя азёры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лебядзіныя азёры
Лебедови езера
Морфаметрыя
Плошча 0,1 і 0,09 км²
Размяшчэнне
Краіна  Балгарыя
Лебядзіныя азёры (Балгарыя)
Лебядзіныя азёры
Лебядзіныя азёры
Map

Лебядзіныя азёры (балг.: Лебедови езера) — азёры ў абшчыне Джабел Кірджалійскай вобласці Балгарыі. Знаходзяцца ва ўсходніх Радопах, паблізу сяла Лебед, ля падножжа крэпасці Устра.

Ніжняе Лебядзінае возера з'яўляецца буйнейшым возерам у Радопах і мае плошчу 0,1 км². Верхняе Лебядзінае возера даўжэйшае, мае плошчу 0,09 км². Азёры тэктанічнага паходжання. На ўсход ад іх знаходзіцца Прыпешцкае возера. Сваю назву яны атрымалі з-за таго, што лебядзі тут часта спыняюцца, калі ляцяць у вырай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]