Леніна (археалагічны помнік, Добрушскі раён)
Гарадзішча | |
Леніна | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Дата заснавання | VII |
Леніна (мясцовая назва — Гарадок) — археалагічны помнік — гарадзішча мілаградскай культуры за 3,5 км на паўночны захад ад в. Леніна (Добрушскі раён, Гомельская вобласць), на левым беразе ручая Гараджанка (прыток р. Вуць), ва ўрочышчы Дубіно. Датуецца VII—I стст. да н.э.
Пляцоўка чатырохвугольная, плошчай 550 м2 абкружана 2 валамі (вышыня ўнутранага 2,5 м, знешняга — 1,5 м). У 1983 г. С. Я. Рассадзін даследаваў 100 м2 у паўночна-заходняй частцы пляцоўкі. Культурны пласт 0,4—1 м. Знойдзены рэшткі керамікі (рэканструяваны невялікі гаршчок з яйкападобным тулавам), гліняныя посудападобныя грузікі, біканічныя прасліцы (адно ўпрыгожана арнаментам у выглядзе заштрыхаваных трохвугольнікаў), гліняная форма для адліўкі бронзавага бранзалета латэнскага тыпу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рассадзін, С. Я. Леніна / С. Я. Рассадзін // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 12. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Леніна (археалагічны помнік, Добрушскі раён) на сайце «Архіварта»