Перайсці да зместу

Лесбіянства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партал: ЛГБТ
Радужны сцяг
Радужны сцяг
ЛГБТ
Гомасексуальнасць
Бісексуальнасць
Гендар · Трансгендарнасць
Гісторыя ЛГБТ
Розныя гістарычныя эпохі
ЛГБТ-арганізацыі
ЛГБТ-правы
Культура
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт
Гомасексуальнасць і рэлігія
Квір-даследаванні
Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн
Сімволіка · Гей-парад · СМІ
Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм
Заканадаўства
Аднаполыя шлюбы і саюзы
Усынаўленне
Прапаганда гамафобіі
Крымінальнае праследаванне
Педэрастыя
Катэгорыі
Чорны трыкутнік, знак лесбіянак. Выкарыстоўваўся ў нацысцкіх канцлагерах для пазначэння лесбіянак, прастытутак або жанчын, якія не жадалі мець дзяцей

Лесбіянства, таксама Сапфізм — жаночая гомасексуальнасць. Гомасексуальных жанчын завуць лесбіянкамі.

Тэрмін паходзіць ад назвы грэчаскага вострава Лесбас, дзе нарадзілася і жыла старажытнагрэчаская паэтэса Сапфо, чые вершы пазней нярэдка ўспрымалі як апяванне аднаполага кахання паміж жанчынамі. Аднак некаторыя старажытныя крыніцы згадваюць і аб сувязях Сапфо з мужчынамі. Максім Тырскі пісаў, што ўзаемаадносіны паміж Сапфо і вучаніцамі яе школы былі платанічнымі. Існуюць звесткі аб лесбійскіх адносінах у старажытнай Спарце. Плутарх у апісанні Лакедэмоніі паведамляў, што «яны надаюць такое вялікае значэнне кахання, што дзяўчыны становяцца эратычнымі партнёрамі жанчын з высакародных сем'яў». У паэзіі і літаратуры старажытнага Кітая таксама ёсць згадванні аб лесбійскіх узаемаадносінах жанчын, хоць у апісаннях адсутнічаюць падрабязнасці, якія сустракаюцца ў тэкстах аб мужчынскай гомасексуальнасці. На падставе даследавання эратычных паэм, якімі абменьваліся японскія жанчыны Перыяду Хэйан антраполаг Ліза Далбі (англ. Liza Dalby) зрабіла выснову, што лесбійскія ўзаемаадносіны былі звычайныя і сацыяльна прымальныя ў гэтай культуры. Існуюць літаратурныя крыніцы, якія згадваюць аб секуальных узаемаадносінах паміж адаліскамі гарэмаў, хоць часам за гэта належала пакаранне.

Тэрмін «лесбіянка» гэтак жа неадназначны, як і сам тэрмін «гомасексуальнасць»: у адным кантэксце ён можа пазначаць жанчыну з гомасексуальнай арыентацыяй, у іншым кантэксце — жанчыну з гомасексуальнай ідэнтычнасцю, а ў трэцім — жанчыну, якая практыкуе выключна гомасексуальныя паводзіны.

Юпітэр у вобразе Дыяны спакушае Каліста, мал. 1759 г.

Мноства добра вядомых дзяячак культуры і мастацтва былі лесбіянкамі. Да змены пад уплывам сексалогіі ў канцы дваццатага стагоддзя жаночая гомасексуальнасць заставалася практычна незаўважанай у параўнанні з мужчынскай гомасексуальнасцю, якая забаранялася законам і з-за гэтага была прадметам абмеркавання ў прэсе. Нягледзячы на гэта, пасля апублікавання прац сексолагамі Карлам Генрыхам Ульрыхcам, Рыхардам фон Крафт-Эбінгам, Хэўлакам Элісам, Эдуардам Карпентэрам і Магнусам Хіршфельдам, канцэпцыя жаночай гомасексуальнасці стала больш вядомай.

Як толькі жаночая гомасексуальнасць стала прадметам абмеркавання, яна была апісана ў якасці захворвання. У «Трох артыкулах аб тэорыі сексуальнасці» Зігмунд Фрэйд зваў жаночую гомасексуальнасць «інверсіяй», яе суб`ектаў «інвертамі» і характарызаваў жанчын-інвертаў як мелыя мужчынскія характарыстыкі. Фрэйд скарыстаўся ідэяй аб «трэцім полу», прапанаванай Магнусам Хіршфельдам і іншымі. Фрэйд прызнаў, што ў сваёй практыцы не сустракаўся з такімі «ненармальнымі» пацыенткамі, але тым не менш ён лічыў, што такія паводзіны выкліканы псіхалагічнымі, а не біялагічнымі прычынамі.

Спалучэнне сексалогіі і псіхааналізу аказала вялікі ўплыў на агульны настрой лесбійскай культуры. Яркім прыкладам гэтага з'яўляецца апублікаваны ў 1928 годзе раман Рэдкліфф Хол «Студня адзіноты», у якім згаданыя гэтыя сексолагі і тэрмін «інверт». Пазней гэты тэрмін выйшаў з агульнага ўжывання. Фрэйдысцкая інтэрпрэтацыя лесбійскіх паводзін у цяперашні час адмаўляецца большасцю псіхіятраў і навукоўцаў.

У дваццатым стагоддзі лесбіянкі, у прыватнасці, Гертруда Стайн і Барбара Хамер былі прыкметнымі дзеячамі ў авангардысцкім руху ЗША, а Леанціна Саган у нямецкім прадваенным кіно. Кніга вершаў у прозе «Песні Білітыс» П'ера Луі (фр. Pierre Louys) аказала ўплыў на адлюстраванне лесбіянства ў культуры з 1890х. Першая культурная і грамадская арганізацыя лесбіянак у Злучаных Штатах Амерыкі звалася «Дочкі Білітыс».

У 1950-х і 1960-х лесбійская забаўляльная літаратура стала публікавацца ў Злучаных Штатах Амерыкі і Вялікабрытаніі, часта пад «зашыфраванымі» загалоўкамі накшталт «Злое сяброўства» Віны Паркера або «Хронікі Бібо Брынкер» Ганнаў Баннон.

Падчас другой хвалі фемінізму 1970-х лесбіянскія раманы сталі больш палітызаванымі. Гэтыя творы часта ўтрымоўвалі ідэалогію сепаратысцкага фемінізму і гэта можна было назіраць у іншых выглядах лесбійскага мастацтва. Адно з найболей яркіх твораў гэтага перыяду — аповесць «Джунглі лалавых пладоў» (Rubyfruit Jungle) Рыты Браун (Rita Mae Brown).