Перайсці да зместу

Лескавіцкая сядзіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядзіба
Сядзіба Хлудзінскіх
Стары будынак сядзібы
Стары будынак сядзібы
55°14′54″ пн. ш. 29°37′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лескавічы
Архітэктар Бэйлі Скот[d]
Map

Лескавіцкая сядзіба — рэшткі палаца-паркавага комплекса пачатку XX стагоддзя ў Лескавічах (Шумілінскі раён). Пабудаваў сядзібу Ігнат Хлюдзінскі, які ў 1845 годзе набыў маентак Лескавічы ля Віцебска і пераехаў з сям’ёй.

Старая сядзіба

[правіць | правіць зыходнік]

Папярэдняя сядзіба Хлюдзінскіх складалася: Сядзібны дом, дзе жыла сям’я, перпендыкулярна яму знаходзіліся будынкі для прыслугі, на невялікай адлегласці меліся гаспадарчыя пабудовы, мяркуецца, што гэта былі канюшні, склад для зерня, мельніца, кузня, цагельня.

Сядзібны дом быў аднапавярховым з вокнамі на парадным уваходзе, на высокім фундаменце. Зроблены з бярвенняў і абкладзены цэглай. У хаце было шмат памяшканняў з вялікімі вокнамі, якія выходзілі на вялікі вадаём. Мяркуецца, што ён быў выкапаны па загаду Хлюдзінскага мясцовымі жыхарамі. Вакол яго расла белая акацыя, у вадзе плавалі лебедзі. Уздоўж хаты і вакол вадаёма былі пасаджаны ліпы.

Сядзіба-замак

[правіць | правіць зыходнік]
Праект сядзібнага дома арх. Бэйлі Скота. 1913

Замак будаваўся ў першай палове XX стагоддзя (1912—1913) па індывідуальнаму праекту, зробленаму па замове гаспадара памесця архітэктарам Бэйлі Скотам[en] і уяўляў сабой спалучэнне двух архітэктурных стыляў сярэднявечча палаца-замкавага і палаца-паркавага. Замак будаваўся на месцы папярэдняга сядзібнага дома з вялікім садам з боку возера. У самай нізкай кропцы саду, дзе ён злучаўся з лесам Скот заснаваў другі будынак (невялікі, але двухпавярховы). Мяркуецца, што жылыя памяшканні замка мелі добра абдуманы інтэр’ер. Спальня была выканана ў розных адценнях зялёнага (колеру спакою і цішыні).

Насупраць замка былі пасаджаны шыракалісныя дрэвы: ліпы, клёны, дубы, якія захаваліся да нашых дзён. Працягам палаца-замкавага комплексу з’яўляецца ліпавая алея, якая вядзе ўніз ад замка да цаглянай двухпавярховай будавіны, дзе пасля працяглых прагулках па наваколіцах адпачывалі гаспадары. Тут знаходзілася яшчэ адна прыгажосць — сасновы парк, які непасрэдна вёў на бераг возера.

Кабінет — тыповае памяшканне са шклянай столлю, камінам, побач з якім размяшчалася лава. Пры будаўніцтве выкарыстоўваліся мясцовыя матэрыялы, палявыя валуны, якія выраўніваліся фрагментамі цэглы. Верхнія часткі фасадаў, аконныя і дзвярныя праёмы былі зроблены з цэглы (характэрныя суадносіны даўжыні і шырыні 2х1). Цэгла вельмі трывалая, што і стала асноўнай прычынай разбурвання замка нашымі сучаснікамі.

Збудаванне было вялікім, масіўным, усё канцэнтравалася вакол вялікага двара, так каб ахоўваць жыхароў ад холада. Першапачаткова ўнутры двор меркавалася накрыць купалам, пад якім планаваўся зімовы сад. Але заказчык не згадзіўся з гэтай версіяй. Таму з’явілася шмат іншых элементаў. У стылі XVI стагоддзя былі вытрыманы вуглавыя квадратныя башні з востраканечнымі дахамі, якія вельмі нагадвалі башні Кракаўскага замка. У разгорнутым выглядзе будынак замка ўяўляў сабой мошчаны квадратны двор, на якім знаходзіўся цэнтральны двухпавярховы хол, да якога далучаліся невялікія альковы. На супрацьлеглым баку хола знаходзілася ўглубленне сталовай і бібліятэка[1].

Зноскі

  1. СЯДЗІБА ХЛЮДЗІНСКІХ У В. ЛЕСКАВІЧЫ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
  • Мароз, М. Лёс замка пана Хлудзінскага / М. Мароз // Герой працы (Шуміліна). — 2002. — 3 верас. — С. 3.
  • Параскевін, А. Сказ пра замак на беразе возера [ў в. Лескавічы] / А. Параскевін // Герой працы (Шумiлiна). — 2004. — 25 мая. — С. 2.
  • Улюценка, В. На замчышчы / В. Улюценка // Віцебскі рабочы. — 1994. — 16 крас. — С. 5.