Герой працы (газета)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Герой працы»
Тып газета
Рэдактар Алена Пятрова
Заснавана 1932
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс 211260, г.п. Шуміліна, вул. Ленінская, 24.
Тыраж 2800
Узнагароды
Вэб-сайт shumilino.by

«Герой працы» — раённая газета Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца 1932 года. Заснавальнікі: Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт і Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя газеты пачалася 24 студзеня 1932 года, калі ўбачыў свет першы нумар газеты «Ленінскі шлях» Сіроцінскага райкама КПБ і райвыканкама. Пазней назва газеты змянялася: «Сталінскі сцяг», «Запаветы Ільіча».

У 1962 годзе Сіроцінскі раён быў ліквідаваны і газета не выдавалася. З 1966 года, пасля аднаўлення раёна, газета носіць назву «Герой працы».

У ліпені 2010 года быў створаны афіцыйны сайт газеты.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Газеты была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Калектыў мае Дыплом I ступені за актыўны ўдзел у конкурсе па асвятленні пытанняў аховы прыроды, Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за 2002 год, праўлення Савецкага фонду міру за 1984 год, Беларускага аддзялення Фонду міру за 1988, 2001 гады, на яго рахунку нямала падзяк і ўзнагарод за творчыя поспехі[1].

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

  • Алена Пятрова

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • "Герой працы"// Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л.Д. Мышленка. - Віцебск, 2003. – С. 23-24.
  • "Герой працы" - 75. Гісторыя. Сённяшні дзень // Герой працы (Шумiлiна). - 2007. - 19 студз. - С. 4-5.
  • Шостак, Я. І газета мае сваю біяграфію / Я. Шостак // Герой працы (Шуміліна). - 2001. - 11 верас. - С. 2.