Лесьна Падляска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лесьна Падляска
польск.: Leśna Podlaska
Краіна
Ваяводства
Павет
Вясковая гміна
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Лясная Падляская
Насельніцтва
  • 895 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
21-542
Аўтамабільны код
LBI
Лесьна Падляска на карце Польшчы ±
Лесьна Падляска (Польшча)
Лесьна Падляска
Лесьна Падляска (Люблінскае ваяводства)
Лесьна Падляска

Ле́сьна Падля́ска[2] (польск.: Leśna Podlaska), традыцыйная беларуская назва Лясная Падляская — вёска ў Польшчы, на рацэ Клюкоўцы. Цэнтр сельскай гміны Бяльскага павета Люблінскага ваяводства. Насельніцтва на 2011 год — 983 чалавекі. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Белай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл паўлінаў у перыяд размяшчэння ў ім Ляснескага манастыра

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім[правіць | правіць зыходнік]

Лясная, відаць, утварылася яшчэ ў канцы XIV ст., пра што сведчыць існаванне ў гэтай мясцовасці «Акопаў Крыжацкіх» у XVII ст.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Лясная перайшла да Каралеўства Польскага. У 1683 годзе тут з’явіўся цудоўны абраз Маці Божай, пасля чаго ў вёсцы заснавалі кляштар паўлінаў. У 1713 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Лясной Магдэбургскае права[3].

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Лясная апынулася ў складзе Аўстрыі, з 1809 года — у складзе Расійскай імперыі. На 1827 год у вёсцы было 17 будынкаў. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1864 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл паўлінаў пад праваслаўную царкву. 19 кастрычніка 1885 года Яўгенія Яфімаўская прыбыла ў Лясную разам з пяццю паслушніцамі і 2 дзяўчынкамі-сіротамі, першымі жыхаркамі манастырскага прытулку. Днём пазней урачыстым набажэнствам пачалася дзейнасць жаночай манаскай абшчыны. 26 жніўня 1889 рашэннем Свяшчэннага Сінода дадзеная манаская абшчына атрымала статус манастыра першага класа.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Лясную занялі войскі Германскай імперыі. Праваслаўная манаская абшчына пакінула гэта месца і ўжо больш сюды не вярнулася.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Лясная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У Другую сусветную вайну з верасня 1939 да жніўня 1944 года Лясная знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 113 чал.[4]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 983 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/060610901082-0014640?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 4 кастрычніка 2022.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. Studium uwarunkowań i kierunków zagospodarowania przestrzennego Gminy Leśna Podlaska. — Biała Podlaska, 2011. S. 13.
  4. Rzążewski A. Leśna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 157.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]