Змешаная эстафета (біятлон)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Зме́шаная эстафе́та — каманднае спаборніцтва ў біятлоне. Каманда складаецца з чатырох спартсменаў — прадстаўнікоў адной краіны. Кожны біятланіст праходзіць адзін этап, які складае 6 км для жанчын і юніёраў і 7, 5 км для мужчын і юніёраў[1][2], з двума агнявымі рубяжамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Змешаная эстафета — самы малады від біятлонных спаборніцтваў, які праводзіцца ў рамках Чэмпіянатаў свету і Кубка свету. Упершыню змешаная эстафета была праведзена на пятым этапе Кубка свету сезона 2002/2003 у нямецкім Рупольдынгу, тады спартсмены беглі 4х4,8 км[3]. У рамках Чэмпіянатаў свету змешаная эстафета была ўпершыню праведзена ў 2005 годзе ў Ханты-Мансійску. Першымі чэмпіёнамі і чэмпіёнкамі свету на гэтай дыстанцыі сталі расійскія біятланісты Вольга Пылёва[4], Святлана Ішмуратава, Іван Чэрэзаў і Мікалай Круглоў.

Змешаныя эстафеты таксама праводзяцца на спаборніцтвах (у тым ліку на чэмпіянатах свету з 2008 года) па летнім біятлоне.

6 красавіка 2011 года змешаная эстафета была ўключана ў праграму Алімпійскіх гульняў.

Рэгламент гонкі[правіць | правіць зыходнік]

Па аднаму прадстаўніку ад кожнай краіны стартуюць адначасова і, прабегшы свой этап, перадаюць эстафету наступнаму біятланісту з сваёй каманды. Спачатку свае дыстанцыі праходзяць жанчыны, затым мужчыны[5]. Першая стральба — лежачы, другая — стоячы. Спартсмен, як і ў звычайнай эстафеце, мае па тры запасных патрона на кожнай стральбе. Калі біятланіст патраціць запасныя патроны, то за кожны наступны промах прадугледжана праходжанне штрафнога круга, роўнага 150 м.

Зноскі

  1. На чэмпіянатах свету 2005 і 2006 гадоў эстафетныя этапы змешанай эстафеты і для мужчын, і для жанчын складалі 6 км, а на першай змешанай эстафеце ў рамках Кубка свету (у сезоне 2002/2003) — 4,8 км.
  2. Сярод юнакоў і дзяўчат змешаная эстафета пакуль не праводзіцца.
  3. Вынікі першай у Кубке свету змешанай эстафеты.
  4. Вольга Пылёва з сезона 2008/2009 і да завяршэння сваёй кар’еры ў сезоне 2009/2010 выступала пад прозвішчам свайго мужа — Валерыя Мядзведцава.
  5. На першай змешанай эстафеце ў рамках Кубка свету (у сезоне 2002/2003) і на Чэмпіянаце свету 2006 года першы і трэці этапы праходзілі жанчыны, другі і чацвёрты — мужчыны.