Летсіе III
Летсіе III Letsie III | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 7 лютага 1996 | |||
Каранацыя | 31 кастрычніка 1997 | ||
Папярэднік | Машвешвэ II | ||
| |||
12 лістапада 1990 — 25 студзеня 1995 | |||
Пераемнік | Машвешвэ II | ||
Адукацыя | 1) Нацыянальны ўніверсітэт Лесота 2) Універсітэт Брысталя | ||
Дзейнасць | суверэн | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 17 ліпеня 1963 (56 гадоў) Морыя | ||
Род | Сііса | ||
Бацька | Машвешвэ II | ||
Маці | Queen Mamohato of Lesotho[d] | ||
Жонка | Караба Матсаененг (з 2000) | ||
Дзеці | Prince Lerotholi Seeiso[d], Princess Senate Seeiso[d] і Princess 'Maseeiso Seeiso[d] | ||
Летсіе III (нарадзіўся 17 ліпеня 1963) — кароль Лесота ў 1987—1995 гг. і з 7 лютага 1996 г. Сын Машвешвэ II (1938—1996).
У 1987 годзе ў выніку канфлікту з арміяй кароль Машвешвэ II бег з краіны, і новым каралём быў абвешчаны яго сын Летсіе III.
Наступны ваенны пераварот адбыўся ў 1991, калі кіраўнік ваеннай хунты Джасцін Мецынг-Лекханья быў адхілены і да ўлады прыйшоў генерал Эліяс Фісвана-Рамаэма, які трымаў уладу да дэмакратычных выбараў у 1993 годзе, на якіх перамагла Партыя Кангрэса Басота (BCP). Былы кароль Машвешвэ II змог вярнуцца са ссылкі ў якасці звычайнага грамадзяніна. Кароль Летсіе III спрабаваў пераканаць урад прызначыць свайго бацьку Машвешвэ II кіраўніком дзяржавы, але безпаспяхова.
У жніўні 1994 кароль Летсіе III пры падтрымцы ваенных здзейсніў пераварот і адхіліў урад BCP ад улады. Новы ўрад не атрымаў поўнага міжнароднага прызнання. Краіны-члены SADC правялі перамовы і дамагліся вяртання ўрада BCP пры ўмове, што кароль-бацька ўзначаліць краіну. У 1996 пасля працяглых перамоў партыя BCP ізноў прыйшла да ўлады, а кароль вярнуўся ў 1995, але ў 1996 Машвешвэ загінуў у аўтамабільнай катастрофе, і трон вярнуўся да яго сына Летсіе III.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
|