Машвешвэ I
| Машвешвэ I | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Moshoeshoe | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Летсіе I | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1786 |
||||||
| Смерць |
11 сакавіка 1870[1] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Бамакатэлі | ||||||
| Бацька | Бакатэлі | ||||||
| Маці | Холу | ||||||
| Дзеці | Letsie I Moshoeshoe of Lesotho[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Машве́швэ I (сесута: Moshoeshoe, каля 1786—11 сакавіка 1870) — стваральнік і першы манарх дзяржавы Лесота.
Машвешвэ I нарадзіўся каля 1786 ў паселішчы Менхоаненг на тэрыторыі сучаснага Лесота ў сям'і Бакатэлі, правадыра рода Бамакатэлі. У 34 гады стаў правадыром рода. Праводзіў палітыку аб'яднання паўднёвых сота, якія цярпелі ад нападаў нгуні і бураў, прычым вызначыўся сваёй здольнасцю да дыпламатыі.
У 1833 г. даў дазвол на распаўсюджанне хрысціянства, хаця сам прыняў яго толькі ў канцы жыцця. У 1851 г. і 1852 г. выйграў дзве ваенныя кампаніі супраць брытанцаў і падпісаў дагавор аб прызанні межаў басута. У 1868 г. басута пацярпелі паражэнне ад бураў. Машвешвэ I быў вымушаны звярнуцца да Вялікабрытаніі з просьбай аб усталяванні пратэктарата, аднак пры гэтым захаваў аўтаномію свайго каралеўства.
Зноскі
- ↑ Moshoeshoe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.