Леэн Кульман
Леэн Кульман | |
---|---|
руск.: Хелене Андреевна Кульман | |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1943 (23 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | камісар[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леэн (Хелена Андрэеўна) Кульман (31 студзеня 1920, Тарту, Эстонія — 6 сакавіка 1943, Тарту) — Герой Савецкага Саюза (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1940 года вучылася ў Талінскім педвучылішчы. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымала ўдзел у абароне Таліна. З 9 студзеня 1942 года баец 7-й эстонскай стралковай дывізіі. З красавіка 1942 года ў разведцы штаба Балтыйскага флота.
У верасні 1942 года закінута ў тыл ворага ў раён Тарту. Перадавала у Ленінград звесткі аб дыслакацыі варожых часцей у раёне Чудскага возера і Пярну. У канцы 1942 года гсхоплена нямецкімі войскамі. 6 сакавіка 1943 года пасля жорсткіх катаванняў пакарана смерцю ў Тарту.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1976 годзе вуліца ў Савецкім раёне Мінска (Беларусь) атрымала імя Х. А. Кульман, а на доме № 2 зараз знаходзіцца мемарыяльная дошка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кульман Хелена Андреевна // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 209.
- Кульман Леэн (Хелена) Андреевна // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 336.
- Чернушевич А. Улица имени… // Минский курьер. — 2004. — 2 июля.- С. 14.