Балтыйскі флот ВМФ СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Двойчы Чырвонасцяжны Балтыйскі флот ВМФ СССР
RIAN archive 323 Sailors going to the front.jpgБалтыйцы ідуць на фронт, 1941 год
Гады існавання 19351991
Краіна Naval ensign of the Soviet Union (1950–1991).svg СССР
Уваходзіць у Ваенна-марскі флот СССР
Тып Ваенна-марскія сілы
Дыслакацыя Калінінград, Балтыйск, Кранштат, Ленінград, Талін, Ліепая
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Знакі адрознення Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга

Дво́йчы Чырво́насцяжны Балты́йскі флот Вае́нна-Марско́га Фло́ту СССР стаў пераемнікам Балтыйскага флоту Расійскай імперыі і праіснаваў аж да распаду СССР.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кастрычніцкая рэвалюцыя і Грамадзянская вайна[правіць | правіць зыходнік]

У гады Грамадзянскай вайны (1917—1921/1923 гадоў) і замежнай ваеннай інтэрвенцыі (1917—1921 гадоў) маракі Балтыйскага флоту абаранялі подступы да сталіцы — Петраграда, да 20 тысяч маракоў змагаліся на ўсіх сухапутных франтах. Менавіта яны складалі асноўную сілу савецкага ваенна-марскога флоту на розных марскіх і рачных тэатрах. У 1919 годзе, баронячы Петраград, Балтыйскі флот затапіў 18 і пашкодзіў 16 караблёў англійскіх інтэрвентаў.

З 1918 года Балтыйскі флот насіў назву Марскіх сіл Балтыйскага мора. Да 1921 года Балтыйскі флот уяўляў вялікую сілу, так як у асноўным захаваў карабельны склад: 7 лінейных караблёў (з іх 4 найноўшых тыпу «Гангут»), 8 крэйсераў, 9 эсмінцаў тыпу «Новік», 20 старых эсмінцаў, 9 новых падводных лодак ( тыпу «Барс»), 2 канонерскія лодкі, а таксама некалькі мінных загараджальнікаў, тральшчыкаў і значная колькасць дапаможных судоў, а ўсяго 121 баявы карабель і 121 дапаможнае судна агульным водазмяшчэннем у 350 тысяч тон[1]. Пасля Кранштацкага мяцяжу значная частка карабельнага складу была спісана і да 1924 году на Балтыцы ў баявым страі засталося толькі 2 лінкара, 1 крэйсер, 8 эсмінцаў, 9 падлодак, 2 канонерской лодкі, 12 тральшчыкаў і 3 дапаможных судна[2].

Пасля Грамадзянскай вайны Балтыйскі флот пачынае пераўзбройвацца — на службу паступаюць дзясяткі найноўшых караблёў, самалёты марской авіяцыі, дальнабойныя гарматы берагавой абароны. 23 лютага 1928 года флот быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. З 1935 года марскія сілы Балтыйскага мора зноў сталі называцца Балтыйскім флотам. Аднак колькасць карабельнага складу ў 19241938 гадах амаль не памянялася: да 28 верасня 1938 года ў склад надводных сіл ЧБФ ўваходзілі 2 лінкара, 1 крэйсер, 1 лідар, 7 эсмінцаў, 7 вартавых караблёў, 1 кананерская лодка, 2 мінных загараджальнікаў, 9 тральшчыкаў, 16 вартавых катараў, 42 тарпедных катара[3].

Падчас савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў Балтыйскі флот аказваў садзейнічанне войскам у наступе на Карэльскім перашыйку і заняў астравы Гогланд, Лавенсаары, Сескар.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

У Вялікую Айчынную вайну Балтыйскі флот ўступіў у складзе двух лінкараў, двух крэйсераў, 19 эсмінцаў, 65 падводных лодак, 656 самалётаў і іншага ўзбраення. Так што балтыйцы пад камандаваннем адмірала Уладзіміра Трыбуца былі гатовыя да барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Маракі Балтыйскага флоту абаранялі Маанзундская астравы, Талін і паўвостраў Ханка, правялі Талінскі пераход, прымалі актыўны ўдзел у абароне Ленінграда ў 1941-1944 гадах, у 1944—1945 гадах у разгроме нямецка-фашысцкіх войскаў пад Ленінградам, у Прыбалтыцы, у Усходняй Прусіі і Усходняй Памераніі.

Балтыйцы патапілі 1205 баявых караблёў, транспартаў і дапаможных суднаў, знішчылі 2418 самалётаў праціўніка. Больш за 82 тысячы маракоў былі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, 173 балтыйцам прысвоена званне Герой Савецкага Саюза, у тым ліку чатыром — двойчы.

1945—1991 гады[правіць | правіць зыходнік]

У 1946 годзе ў структуры Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту адбыліся змены: ён быў падзелены на два флоты — Паўднёва-Балтыйскі (затым 4-ы флот) і Паўночна-Балтыйскі (затым 8-ы флот), у снежні 1955 годзе флот быў адноўлены ў ранейшай структуры[4].

З пачатку 1950-х гадоў магчымасці флоту прыкметна ўзраслі: гэта было звязана і з засваеннем новай ракетна-ядзернай зброі, і з папаўненнем флоту ракетнымі караблямі і рэактыўнымі самалётамі. Караблі Балтыйскага флоту сталі выконваць задачы баявой службы ў Паўночным і Міжземным морах, Атлантычным і Індыйскім акіянах.

7 мая 1965 года гераічны Балтыйскі флот быў узнагароджаны другім ордэнам Чырвонага Сцяга за выдатныя заслугі перад Радзімай, масавы гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

З 1967 года караблі Балтфлота ўдзельнічалі ў дзейнасці групы савецкіх ваенных спецыялістаў у Егіпце.

На пачатак 1991 года Балтыйскі флот з'яўляўся найбуйнейшым флотам у рэгіёне Балтыйскага мора і меў у сваім складзе 232 баявых карабля, у тым ліку 32 дызельныя падводныя лодкі, 328 баявых самалётаў і 70 верталётаў, 16 пускавых установак берагавых ракетных частак, злучэнні берагавой абароны і марской пяхоты, злучэнні і часці аператыўнага, тылавога і тэхнічнага забеспячэння. Асноўнымі пунктамі базавання флоту былі: Балтыйск (Калінінградская вобласць), Свінауйсце (Польшча), Даўгаўгрыва і Ліепая (Латвія ), Талін і Палдзіскі (Эстонія). Флот таксама меў некалькі манеўраных пунктаў базіравання на тэрыторыі РСФСР, ГДР, Эстонскай, Літоўскай і Латвійскай ССР. Авіяцыя БФ мела 10 асноўных аэрадромаў, на якіх базіраваліся 240-ы і 170-ы марскія штурмавыя авіяцыйныя палкі і 145-я асобная супрацьлодкавая авіяцыйная эскадрылля, а таксама 13 запасных аэрадромаў, прызначаных для размеркавання сіл і манеўру. Суднарамонтам караблёў Балтыйскага флоту займаліся 4 суднарамонтных завода: 7-ы СРЗ (Талін), 29-ы СРЗ (Ліепая), 33-і СРЗ (Балтыйск) і 177-ы СРЗ (Даўгаўгрыва)[5].

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1946 годзе Чырванасцяжны Балтыйскі флот быў падзелены на 4-ы і 8-ы ваенна-марскія флаты.

Камандуючыя 4-м ВМФ СССР:

Камандуючыя 8-м ВМФ СССР:

У 1955 годзе 4-ы і 8-ы ваенна-марскія флаты былі зноў аб'яднаны ў Чырванасцяжны Балтыйскі флот.

Зноскі

  1. Петров П.В. Краснознаменный Балтийский флот накануне Великой Отечественной войны (1935 - весна 1941 гг.). Диссертация на соискание ученой степени доктора исторических наук. - Санкт-Петербург, 2014. - С. 79. Режим доступа: http://spbu.ru/disser2/337/disser/Petrov_dissertation.pdf Архівавана 16 чэрвеня 2015.
  2. Петров П.В. Краснознаменный Балтийский флот накануне Великой Отечественной войны (1935 - весна 1941 гг.). Диссертация на соискание ученой степени доктора исторических наук. - Санкт-Петербург, 2014. - С. 80. Режим доступа: http://spbu.ru/disser2/337/disser/Petrov_dissertation.pdf Архівавана 16 чэрвеня 2015.
  3. Петров П.В. Краснознаменный Балтийский флот накануне Великой Отечественной войны (1935 - весна 1941 гг.). Диссертация на соискание ученой степени доктора исторических наук. - Санкт-Петербург, 2014. - С. 162. Режим доступа: http://spbu.ru/disser2/337/disser/Petrov_dissertation.pdf Архівавана 16 чэрвеня 2015.
  4. Президиум ЦК КПСС. 1954—1958. Постановления. Стр. 165
  5. Егоров В. Г., Сопин Ю. Г. Передислокация сил Балтийского флота в ходе его реформирования (1991—1994) // Тайфун : ваенна-тэхнічны альманах. — 2002. — В. 44. — № 4. — С. 27.