Леў Аляксандравіч Юдзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Аляксандравіч Юдзін
Дата нараджэння 1903[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1941(1941-11-09)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, дызайнер
Жанр жывапіс,
графіка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Аляксандравіч Ю́дзін (16 кастрычніка [29 кастрычніка] 1903 кастрычніка [29 16 кастрычніка [29 кастрычніка] 1903, Віцебск, Віцебская губерня — 10 лістапада[4] 1941, Атраднае, Ленінградскі фронт, РСФСР) — савецкі мастак-жывапісец, графік, сілуэтыст, дзеяч рускага авангарду. Вучань Казіміра Малевіча. У 1921—1938 гг. вёў дзённік, які з’яўляецца адной з важных крыніц для разумення педагогікі К. Малевіча, яго асобы, адносін з вучнямі, а таксама эвалюцыі беспрадметнага мастацтва ў 1920—1930-х гадах. Сябра Саюза мастакоў з 1932 года.[5]

Леў Аляксандравіч Юдзін (1903—1941). «Партрэт мужчыны ў цыліндры». 1931. Бумага, змешаная тэхніка. 38 × 29 см

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Леў Юдзін нарадзіўся ў Віцебску, у сям’і агента віцебскага Таварыства солезаводчыкаў Аляксандра Гаўрылавіча Юдзіна (1863—1916). Пляменнік лекара Веніяміна Гаўрылавіча Юдзіна, дваюрадны брат піяністкі Марыі Веніямінаўны Юдзінай і дырыжора Гаўрылы Якаўлевіча Юдзіна[6].

У 1918—1922 гадах навучаўся ў Віцебскім мастацка-практычным інстытуце, першапачаткова ў скульптурнай майстэрні Яніса Тылбергса і замяніўшага яго Давіда Якерсона, затым у Веры Ермалаевай, Ніны Коган і Казіміра Малевіча.[5]

У 1920 годзе прымаў удзел у арганізацыі УНОВИСа ў Віцебску. З 1921 года ўдзельнічаў у выстаўках. «Пад па­стаянным на­зі­ран­нем вы­клад­чы­каў з 1920 па 1922 год Леў Юдзін пра­цуе над пра­яснен­нем кан­цэп­цыі ма­тэ­ры­ялу ў суп­рэ­ма­тыз­ме ды іншых су­час­ных плы­нях мас­тац­тва і скла­дан­нем „таб­лі­цы па­бу­до­вы фак­тур ма­тэ­ры­яль­на­га спек­тра“, дзе кож­най гру­пе ма­тэ­ры­ялаў ад­па­вя­дае ком­плекс ад­чу­ван­няў, што ад­но­сяц­ца ў пер­шую чар­гу да ха­рак­та­ру і тэм­пу іх ру­ху»[7].

У 1922 годзе разам з асноўным складам УНОВИСа перабіраецца ў Петраград. Вучыўся ў ВХУТЕМАСе — ВХУТЕИНе (1922—1923) на агульным курсе.[8]

З 1923 года — супрацоўнік Фармальна-тэарэтычнага аддзела ГИНХУКа, які да 1926 г. узначальваў К. Малевіч. У бытнасць асістэнтам апошняга дапамагаў яму практычна ва ўсіх пачынаннях: у роспісе фарфору, стварэнні гіпсавых і архітэктурных мадэляў, навуковых даследаваннях. Некаторы час кіраваў «лабараторыяй формы», вывучаючы заканамернасці традыцыйнага кубізму[9].

У канцы 1920-х парваў з К. Малевічам і адышоў ад авангарднага мастацтва. «Па сваёй натуры Юдзін, у адрозненне ад настаўнікаў, быў не такі рацыяналістычны, як вялікія стваральнікі мастацкіх утопій. Ён заўсёды заставаўся шчырым і крыху наіўным летуценнікам, невычэрпна вынаходлівым у сваіх мастацкіх уяўленнях, што патрабавалі ўсё ж канкрэтнасці і яснасці, асабліва — у афармленні дзіцячых кніжак»[9].

Таксама працаваў загадчыкам графічнай часткі Дзяржаўнага вучэбна-педагагічнага выдавецтва (1931—1933).

У канцы 1920—1930-х гадах уваходзіў у групу жывапісна-пластычнага рэалізму. Гэтак у 1927—1934 гадах у Ленінградзе называлі сябе мастакі — паслядоўнікі К. Малевіча: В. Ермалаева, У. Сцерлігаў, А. Лепорская, К. Ражджэственскі. Афіцыйнага статуса група не мела. Удзельнікі групы збіраліся на кватэры В. Ермалаевой на 10-й лініі Васільеўскага вострава (д. 13, кв. 2); арганізоўваліся выстаўкі-прагляды работ мастакоў з наступным абмеркаваннем работ самімі аўтарамі і мастацтвазнаўцамі. Выстаўкі пасля сталі фундаментам для распачынання гэтак званай «справы групы жывапісна-пластычнага рэалізму». У справе групы фігураваў і Л. Юдзін — яго выклікалі ў НКУС у якасці сведкі да 26 лютага 1935 года.

У 1941 году, у пачатку Вялікай Айчыннай вайны, вучыўся на кароткатэрміновых курсах камандзіраў пад Ленінградам. Па заканчэнні ваенных курсаў малодшы лейтэнант Леў Юдзін загінуў у першым жа сваім баі пад Усць-Тосна, у адным з самых крывавых месцаў Ленінградскага фронту, 9 ці 10 лістапада 1941 года.[4] Ужо калі быў на перадавой, Юдзін атрымаў «бронь» ад Саюза мастакоў, але адмовіўся скарыстацца ёй, паколькі палічыў такі крок здрадніцтвам у адносінах да байцоў свайго ўзводу.

Першая персанальная выстаўка Л. Юдзіна адбылася ў выставачных залах Ленінградскага аддзялення Саюза мастакоў у 1973 годзе, падрыхтаваная Сяргеем Спіцыным. Выстава Льва Юдзіна адбылася таксама ў 2003 годзе ў музеі сучаснага мастацтва «Царскосельская коллекция» ў Пушкіне.

Жывапісныя творы мастака экспанаваліся ў Дрэздене, Бруселі, Пецярбургу.

Работа ў дзіцячай кнізе[правіць | правіць зыходнік]

З 1928 па 1934 гады супрацоўнічаў з часопісамі «Чиж» і «Ёж».

Леў Аляксандравіч Юдзін (1903—1941). «Ню». 1930-е гады. Бумага, змешаная тэхніка. 27 × 20 см

Ілюстраваў тэксты Д. Хармса, А. Увядзенскага. Тонка адчуваў спецыфіку абэрыуцкай паэзіі — зрухі і паўторы, інтанацыйную разнастайнасць, вясёлы абсурд падзеяў, размоўны стыль выкладу. Усе гэтыя якасці ўзмацніліся ўлюбёнай Юдзінскай тэхнікай.[10]

Мастак не толькі маляваў, але выразаў, без папярэдняга малюнка, нажніцамі сілуэты, пакідаючы выявы з асобных дробных чорных фігурак, са складанымі абрысамі. Мастацтву «рэйзеле» ён навучыўся ад маці. Работы Юдзіна вылучаюцца дакладнасцю і вытанчанасцю малюнка, дэкаратыўна-рытмічным майстэрствам. Віртуозна выразаючы нажніцамі сілуэты жывёл і людзей 1-2 см велічынёй, часта ў складаных кампазіцыйных узаемадзеяннях, выступаў перад дзецьмі і навучаў іх гэтаму мастацтву. Маляваў паўабстрактныя папяровыя скульптуры і фатаграваў іх пры акрэсленым асвятленні; і зусім не самі скульптуры, а менавіта гэтыя фатаграфіі рабіліся канчатковымі творамі мастацтва. Таксама супольна з В. Ермалаевай распрацоўваў кнігі-цацкі. У канцы 1930-х гадоў займаўся разцовай гравюрай.[11]

Ілюстрацыі ў дзіцячых кнігах[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Да вайны сям’я Юдзіных жыла на Удзельнай, на больш не існуючай Ліставой вуліцы на Ліхачовай гары (цяпер там размешчаны велатрэк).[11]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Lew Judin // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lev Aleksandrovich Yudin // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б Юдин, Лев Александрович
  5. а б Юдин Лев Александрович на сайте «Русский Авангард»
  6. Победа над солнцем Льва Юдина. От супрематизма — до «реальных фактов времени». Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2014. Праверана 4 лістапада 2014.
  7. Аляксандр Бурас. Леў Юдзін. Паэтыка матэрыяльнасці Архівавана 2 мая 2021. // Мастацтва. № 2. 2020.
  8. Ю. А. Рудаков. Вступительная статья к каталогу выставки Л. А. Юдина. Л.: Художник РСФСР, 1973.
  9. а б Крэпак Барыс. Леў Юдзін. Ад супрэматызму — да «рэальных фактаў часу» // Вяртанне імёнаў. Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. С. 310—317.
  10. Карасик И. Лев Юдин / Страницы памяти: Справочно-мемориальный сборник. 1941—1945: Художники ЛОСХ, погибшие в годы ВОВ и в блокаду Ленинграда. — СПб., 2010. — C. 310.
  11. а б в Силуэтист Лев Юдин, которого знали все