Давід Аронавіч Якерсон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Давід Якерсон
Фатаграфія
Давід Якерсон
Дата нараджэння:

15 (27) сакавіка 1896

Месца нараджэння:

Віцебск, Віцебская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

1947

Месца смерці:

Масква, РСФСР, СССР

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Род дзейнасці:

скульптар

Жанр:

скульптар, графік, афарміцель

Вучоба:

Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Давід Аронавіч Якерсон (15 сакавіка (27 сакавіка) 1896, Віцебск - 1947, Масква) — савецкі скульптар, графік, афарміцель.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся ў І. Пэна ў сярэдзіне 1900-х у Віцебску разам са сваёй будучай жонкай Аленай Кабішчар, вучыўся там жа ў Гандлёвым вучылішчы. З 1918 па 1922 год вучыўся ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях. Удзельнічаў у 1918 годзе пад кіраўніцтвам Марка Шагала ў афармленні Віцебска да Першай гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі. У ліпені 1919 Марк Шагал запрасіў Якерсона кіраваць скульптурнай майстэрняй у Віцебскім Народным мастацкім вучылішчы. Уваходзіў у створанае Казімірам Малевічам таварыства УНОВИС. Большасць супрэматычных работ Якерсона датаваныя 1920 годам. Многія з іх экспанаваліся на выставах УНОВИСа 1920 года ў Віцебску і Маскве.

З 1926 па 1931 год Якерсон актыўна працаваў у маскоўскім Таварыстве рускіх скульптараў, выстаўляючы свае працы на выставах гэтага адзінага ў рускім мастацтве аб'яднання майстроў пластыкі. У канцы 1930-х гадоў удзельнічаў у работах па дэкаратыўным ўбранню Усерасійскай сельскагаспадарчай выставы.

Пераход ад эксперыментальных жывапісных і графічных прац да распрацоўкі сюжэтаў выключна фігурнай скульптуры - вымушаная ўмова выжывання Якерсона, як і многіх іншых савецкіх мастакоў у 1930-я гады.

Вядомыя скульптурныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1920 — Помнік Карлу Марксу, Віцебск.
  • 1921 — Помнік Якаву Свярдлову, Стаўрапаль.
  • 1935 — Помнік Леніну, Таганрог. Знішчаны нямецкімі ўладамі пры акупацыі горада ў 1941 годзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кичина Е.М. Переписка Ю.М.Пэна с Д.А. и Е.А. Якерсонами и И.Е.Мальциным // Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Вып.2. Мн.: Беларуская навука, 1997. С. 76-90.
  • Казовский Г. Художники Витебска. Иегуда Пэн и его ученики. = Kasovsky G. Artists from Vitebsk. Yehuda Pen and his pupils. Москва: «Имидж», 1992.
  • Шишанов, В. Материалы о Ю. М. Пэне в РГАЛИ / В. Шишанов. // Малевич. Классический авангард. Витебск — 11: [альманах / ред. Т. Котович]. — Минск: Экономпресс, 2009. — С.42-55.[1]