Перайсці да зместу

Леў Навумавіч Гелер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Навумавіч Гелер
Дата нараджэння 1875
Месца нараджэння
Дата смерці 1942
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1935)
Навуковае званне
Альма-матар

Леў Навумавіч Гелер (1875, Ваўкавыск — 1942, Ташкент) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, усходазнавец, доктар эканамічных навук (1935), прафесар (1935). Член ВКП(б) з 1904 года.

Сын купца. У 1898 годзе скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут і медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта (1903).

Удзельнік снежаньскага ўзброенага паўстання 1905 года ў Маскве. У 1914 годзе пакінуў Расію, а ў 1917 года вярнуўся, удзельнік Кастрычніцкага перавароту 1917 года. У 1917—1919 гадах у групе інтэрнацыяналістаў. У гады грамадзянскай вайны ў Расіі на партыйнай працы ў Туркестане. У 1921—1922 гадах на дыпламатычнай працы. У 1922—1930 гадах загадчык Усходнім аддзелам Прафінтэрна. З 1930 года навуковы супрацоўнік, загадчык сектара па вывучэнню рабочага руху Інстытута сусветнай гаспадаркі і сусветнай палітыкі. Член рэдкалегіі часопіса «Сусветная гаспадарка і сусветная палітыка».

Памёр у 1942 годзе ў эвакуацыі ў Ташкенце.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяліст у галіне міжнародных адносін. Аўтар больш за 50 навуковых і публіцыстычных прац па праблемах рабочага і прафсаюзнага руху ў краінах Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі[1].

  • Профсоюзы на Востоке : доклад II Международному конгрессу Красного интернационала профсоюзов / Л. Н. Геллер. — М. : Красный профинтерн, 1923. — 32 с.
  • Положение рабочего класса в капиталистических странах за 20 лет. — М., 1937.