Леў Сямёнавіч Краўчыня
Леў Сямёнавіч Краўчыня | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1998 (67 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Леў Сямёнавіч Краўчыня (19 чэрвеня 1931, Свярдлоўск — 8 снежня 1998) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Ленінградскі архітэктурна-будаўнічы інстытут у 1955 годзе. З 1950 па 1960 г. працаваў у праектных арганізацыях Барнаула, Ленінграда, Ангарска, Жданава. З 1970 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1976 года — галоўны мастак-канструктар праектаў у Беларускім філіяле УНДІТЭ.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года, член Беларускага саюза дызайнераў. Пражываў у Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы ў Расіі і Украіне: дзіцячыя дашкольныя ўстановы ў Ангарску і Байкальску, чыгуначны вакзал і тры мікрараёны ў жылым раёне Паўднёвы захад у Жданаве.
Адзін з аўтараў жылых дамоў у Наваполацку (1974—1977), забудовы мікрараёна Масюкоўшчына-1 у Мінску (1971). Як дызайнер выканаў працы па эстэтычнай арганізацыі вытворчага асяроддзя прадпрыемстваў энергетыкі: ЦЭЦ-3 у Мінску (1977), Бярозаўская ДРЭС у Белаазёрску (1978), Лукомская ДРЭС у Чашніцкім раёне (1980) — усё ў аўтарскім калектыве.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны залаты і бронзавымі медалямі ВДНГ СССР.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кравчиня Лев Семенович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Екацярынбургу
- Памерлі 8 снежня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Члены Беларускага саюза дызайнераў
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя