Логан Лерман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Логан Лерман
Logan Lerman
Logan Lerman.jpg
Імя пры нараджэнні Логан Уэйд Лерман
Дата нараджэння 19 студзеня 1992(1992-01-19)[1][2] (30 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, дзіця-акцёр, тэлеакцёр
Кар’ера з 2000 па цяпер. час
IMDb ID 0503567
www.loganlerman.com
Commons-logo.svg Логан Лерман на ВікіСховішчы

Логан Лерман (англ.: Logan Lerman; нар. 19 студзеня 1992, Беверлі-Хілз) — амерыканскі акцёр, вядомы па сваіх ролях у фільмах «Эфект матылька», «Геймер», «Персі Джэксан і выкрадальнік маланак».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Логан Лерман нарадзіўся 19 студзеня 1992 года ў Беверлі-Хілз, штат Каліфорнія, ЗША, у яўрэйскай сям'і[4]. Маці Лермана, Ліса (народжаная Голдман), працуе яго менеджарам, а бацька, Лары Лерман — бізнесмен[4]. Скончыў школу (англ.: Beverly Hills High School)[5][6].

Логан гаворыць, што пачаў адчуваць цікавасць да акцёрскага мастацтва гадоў з пяці[7], і што ён вырас на фільмах[8]. Большасць яго сваякоў працуюць у сферы медыцыны, таму ў інтэрв'ю жартам заве сябе «паршывай авечкай»[9]. Яму цікава ўсё, што звязана з кінаіндустрыяй. У далейшым Лерман жадае паспрабаваць сябе ва ўсіх іпастасях, звязаных з кінаіндустрыяй[5].

З самага дзяцінства здымаўся ў рэкламе[10], а ў кіно дэбютаваў у 2000 годзе, зняўшыся ў ролі сына героя Мэла Гібсана ў фільме «Патрыёт». У тым жа годзе разам з Гібсанам зняўся ў фільме «Чаго жадаюць жанчыны».

У 2001 годзе сыграў персанажа Адама Гарсіі ў дзяцінстве ў «Моцнай жанчыне», а ў фільме 2004 года «Эфект матылька» іграе персанажа Эштана Кутчэра ў дзяцінстве. У 2003 годзе Логан зняўся ў дзвюх тэлестужкаах, і адна з роляў прыносіць яму перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр» у намінацыі Лепшы малады акцёр тэлестужкі[11]. Акцёрская праца ў тэлесерыяле «Джэк і Бобі» таксама прыносіць у 2005 годзе перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр»[12]. У 2006 годзе галоўная роля ў фільме «Крык савы» прыносіць яшчэ адну перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр», але ўжо ў намінацыі Лепшы малады акцёр кінастужкі[13].

У 2007 годзе здымаецца разам з Джымам Кэры ў фільме Джоэла Шумахера «Фатальны лік 23», а таксама ў «Цягніку на Юму» з такімі акцёрамі, як Расел Кроу, Крысціян Бэйл і Бен Фостэр. У 2009 годзе іграе Джорджа Хэмілтана ў «Мой адзіны», у якім Рэнэ Зелвегер іграла яго маці. У 2010 сыграў Персі Джэксана, сына Пасейдона ў фільме Крыса Каламбуса «Персі Джэксан і выкрадальнік маланак», заснаваным на кнізе Рыка Рыярдана. За гэту ролю быў намінаваны разам з Джэйкам Абелем, які сыграў сына Гермеса, на «MTV Movie Awards» у катэгорыі Лепшая бойка[14].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2000
ф Патрыёт The Patriot Уільям Марцін
2000
ф Чаго жадаюць жанчыны What Women Want юны Нік Маршал
2001
ф Моцная жанчына Riding in Cars with Boys Джэйсан у 8 гадоў
2003
ф Пафарбаваны дом A Painted House Люк Чэндлер
2004
ф Эфект матылька The Butterfly Effect Эван у 7 гадоў
20042005 с Джэк і Бобі Jack & Bobby Бобі МакКалістэр
2006
ф Крык савы Hoot Рой Эберхарт
2007
ф Фатальны лік 23 The Number 23 Робін Спароу
2007
ф Цягнік на Юму 3:10 to Yuma Уільям Эванс
2007
ф Прывітанне, Біл! Meet Bill «хлопец»
2009
ф Мой адзіны My One and Only Джордж Дэверо
2009
ф Геймер Gamer Сайман
2010
ф Персі Джэксан і выкрадальнік маланак Percy Jackson & the Olympians: The Lightning Thief Персі Джэксан
2011
ф Мушкецёры The Three Musketeers Д'Артаньян
2012
ф Цяжкасці жыцця ізгоя The Perks of Being a Wallflower Чарлі
2013
ф Персі Джэксан і Мора пачвар Percy Jackson & the Olympians: The Sea of Monsters Персі Джэксан

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033887455 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Logan Lerman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  4. 4,0 4,1 Biography for Logan Lerman (англ.)  на сайце Internet Movie Database
  5. 5,0 5,1 Logan Lerman: Newest Musketeer learns along way (англ.)  на сайте Variety
  6. Logan Lerman Percy Jackson and the Lightning Thief Interview (англ.)  на сайте www.girl.com.au
  7. An Interview with Logan Lerman of “Percy Jackson & the Olympians” (англ.)  на сайце часопіса BlackBook
  8. Exclusive: Logan Lerman Talks 'My One and Only' and 'Gamer' (англ.)  на сайце www.cinemaspy.com
  9. hero worship: logan lerman (англ.)  на сайце часопіса Teen Vogue
  10. Lightning could strike for 'Percy' and star Logan Lerman (англ.)  на сайце USA Today
  11. 25th Annual Young Artist Awards - Winners and Nominations Архівавана 2 лютага 2017. (англ.)  на сайце кінапрэміі
  12. 26th Annual Young Artist Awards - Nominations / Special Awards Архівавана 4 сакавіка 2008. (англ.)  на сайце кінапрэміі
  13. 28th Annual Young Artist Awards - Nominations / Special Awards Архівавана 27 чэрвеня 2014. (англ.)  на сайце кінапрэміі
  14. Winners: 2010 MTV Movie Awards (англ.)  на сайце MTV
  15. UK-raised theater actor nabs "Spider-Man" role Архівавана 7 красавіка 2014. (англ.)  на сайце Reuters

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]