Ло Спанья
Ло Спанья | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1450[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1528[3][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Уплыў | П’етра Перуджына |
![]() |
Джавані дзі П’етра, празваны Ло Спанья (італ.: Lo Spagna = «іспанец»; 1470/1480 — 1528) — італьянскі мастак іспанскага паходжання эпохі Адраджэння.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дата і месца нараджэння невядомыя, мяркуецца, што ён выхадзец з Іспаніі альбо нарадзіўся ў Італіі ў сям’і іспанскага паходжання, адкуль атрымаў сваю мянушку. У 1470 годзе ён пражываў і працаваў у Перуджы, а пасля пераехаў у Фларэнцыю і быў прыняты ў майстэрню П’етра Перуджына, дзе навучаўся разам з Рафаэлем. Пасля ён шмат працаваў у розных гарадах Італіі і ў 1516 годзе стаў грамадзянінам Спалета, дзе ажаніўся з Санцінай Мартарэлі. У 1517 годзе абраны ў старшыны гарадской гільдыі жывапісцаў. Памёр у 1528 годзе падчас эпідэміі чумы.
Пераважна працаваў у манументальным жывапісе, захаваліся яго фрэскі ў Спалета і Перуджы. У Асізі яму было даверана рабіць роспіс у царкве Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі.
У музеях працы гэтага мастака сустракаюцца вельмі рэдка; у Берлінскай карціннай галерэі ёсць яго «Пакланенне вешчуноў», у Лонданскай нацыянальнай галерэі — «Малітва Збавіцеля ў Гефсіманскім садзе», у парыжскім Луўры — «Пакланенне пастыраў», у ватыканскім музеі — паўтарэнне гэтай апошняй карціны і ў пецярбургскім Эрмітажы «Мадонна з Немаўляткам». У працах Ло Спаньі прыкметны моцны ўплыў Рафаэля, некаторыя з яго карцін прыпісваліся альбо Рафаэлю, альбо Перуджына.
Зноскі
- ↑ Art UK — 2003. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Giovanni di Pietro // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lo Spagna // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Giovanni di Pietro , aka Lo Spagna // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119053357 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.