Лудольф Бакхёйзен
| Лудольф Бакхёйзен | |
|---|---|
| нідэрл.: Ludolf Backhuysen | |
| | |
| Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, майстар афорту, каліграф, mezzotinter, мастак-мініяцюрыст, рысавальшчык |
| Дата нараджэння | 28 снежня 1630[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 лістапада 1708[4][2][…] (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | кальвінізм[3] |
| Жонка | Alida Greffet[d] і Anna de Hooghe[d] |
Лудольф Бакхёйзен (нідэрл. Ludolf Backhuysen;28 снежня 1630, Эмдэн, Усходняя Фрызія — 7 лістапада 1708, Амстэрдам) — нідэрландскі мастак. Разам з Вілемам ван дэ Велдэ лічыцца самым вядомым мастаком-марыністам Галандыі. Пісаў таксама карціны на біблейскія сюжэты.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лудольф Бакхёйзен нарадзіўся 28 снежня 1630 года ў горадзе Эмдэн ва Усходняй Фрызіі. Пачынаў як каліграф. У 1650 годзе прыехаў у Амстэрдам, дзе праходзіў навучанне ў Аларта ван Эвердынгена і Хендрыка Якабса Дубельса. Пасля прысвяціў сябе маляванню мора і дасягнуў у гэтым напрамку вялікіх мастацкіх поспехаў.
Памёр у Амстэрдаме 7 лістапада 1708 года, пасля працяглай хваробы, і быў пахаваны ў Вестэркерку. Яго ўнук і цёзка, Лудольф Бакхейзен Малодшы (1717—1782), спачатку быў купцом, потым вайскоўцам і, нарэшце, прысвяціў сябе жывапісу.
Зноскі
- ↑ Ludolf Bakhuizen
- 1 2 Ludolf Backhuysen // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 3 ECARTICO Праверана 24 кастрычніка 2025.
- ↑ Ludolf Bakhuizen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.