Луйтла-Дуймун
Луйтла-Дуймун Lítla Dímun | |
---|---|
фар.: Lítla Dímun | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,8 км² |
Найвышэйшы пункт | 414 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
61°38′ пн. ш. 6°42′34″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луйтла-Дуймун (фар.: Lítla Dímun «Малы Дуймун») — самы маленькі і адзіны незаселены з 18 Фарэрскіх астравоў, размешчаных паміж Шатландыяй і Ісландыяй. Плошча 0,8 км². Найвышэйшы пункт — гара Раван вышынёй 414 метраў. Востраў незаселены.
Назва «Дуймун» меркавана паходзіць з кельцкай мовы і азначае «два ўзгоркі». Маюцца на ўвазе дзве гары на суседніх астравах Вялікі і Малы Дуймун.
Малы Дуймун ніколі не быў населены. Яго адзіныя насельнікі — авечкі і тупікі. Авечак тут пасвяць са старажытных часоў.
На востраве — самая бедная флора Фарэрскіх астравоў, якая налічвае ўсяго восем відаў раслін.
У 1850 годзе востраў быў прададзены з таргоў за 5000 дацкіх талераў. У часе гандлю каралеўскія прадстаўнікі штучна завышалі цану, каб узбагаціць каралеўскую казну.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Litladimun.com — Афіцыйны сайт уладальнікаў вострава Архівавана 11 снежня 2008. (фарэр.)
- Остров Луйтла-Дуймун, место, где отдыхают облака, Фарерские острова (руск.)