Лукаш Багданавіч Гарабурда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лукаш Багданавіч Гарабурда
Род дзейнасці дыпламат
Дата смерці не раней за 1585
Грамадзянства
Бацька Багдан Рыгоравіч Гарабурда[d]
Дзеці Тэадора з Гарабурдаў[d] і Настасся з Гарабурдаў[d]

Лукаш Багданавіч Гарабурда (? — пасля 1585) — вялікалітоўскі дыпламат. Дваранін каралеўскі, дзяк гаспадарскі (узгадв. 1550), суддзя земскі полацкі (1570 — да 1572).

З роду Гарабурдаў. Дзедзіч Слезніч і Кузьмінскага ў Полацкім ваяводстве.

Удзельнік пасольства ў Маскву ў 1536—1537 г., перамоў з маскоўскімі пасламі ў 1554 і 1558 годзе, пасол у Маскву ў 1558 і, разам з канюшым віленскім, дзяржаўцам васілішскім Я. Ю. Ваўчком, у 1560 годзе.

Пасля ўзяцця Полацка маскоўскімі войскамі (1563) Лукаш трапіў у палон разам з усёй сям'ёй, у т.л. унукамі, цёшчай і слугамі. Спачатку ўтрымліваўся разам з іншымі палоннымі ў палатах маскоўскага баярына Івана Пятровіча Фёдарава, затым, 26 красавіка 1566 года, цар загадаў перавесці іх у турму, а сем'і жорстка ізаляваць ад наведвальнікаў.

Брат Лукаша, Міхаіл Гарабурда, вёў перамовы пра яго выкуп або абмен на двух палонных дзяцей баярскіх і 300 злотых ў дадатак. Маскавіты ацэньвалі Л. Гарабурду значна даражэй і прапаноўвалі абмен на трох дзяцей баярскіх і 200 венгерскіх залатых, або на князя Васіля Цемкіна з вялікай даплатай. У адказ М. Гарабурда прапаноўваў двух іншых, больш знатных дзяцей баярскіх. Урэшце, Лукаш Гарабурда быў вызвалены з маскоўскага палону толькі ў вясну 1569 года.

Выступіў на Люблінскім сойме 10 жніўня 1569 года. Намінаваны вял.князем Жыгімонтам Аўгустам 28 ліпеня 1570 года на ўрад суддзі земскага полацкага. Урад займаў не доўга, згадваецца без гэтага тытула ўжо ў 1572 годзе, да гэтага часу, напэўна, адмовіўся ад яго на карысць свайго зяця Есіфа Іванавіча Корсака. Быў кандыдатам у паслы на сойм 1572 года.

Паводле А. Банецкага, у 1585 годзе Лукаш Гарабурда склаў тастамент.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Радаман А. Арганізацыя і склад полацкага земскага суда ў другой палове XVI-першай трэці XVII ст. // «Герольд Litherland» № 18, 2011. — С. 21-36.
  • Бобер І. М. Тастамент пана Аляксандра Сямёнавіча Гарабурды // Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы ХVІ ст. (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Уклад. А. Ф. Аляксандрава, В. У. Бабкова, І. М. Бобер. — Мінск: «Бел. Энц. імя П. Броўкі», 2012. — 670 с. + іл.