Полацкае ваяводства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Полацкае ваяводства
Palatinatus Polocensis
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Горад Полацк
Дата ўтварэння 1504
Дата скасавання 1793
Насельніцтва гл, Насельніцтва
Плошча 18 800[1] км²
Полацкае ваяводства на карце
Полацкае ваяводства ў 1635 г.

Полацкае ваяводства (15041795) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Адміністрацыйны цэнтр — горад Полацк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1504 г. на тэрыторыі былога Полацкага княства.

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»[2], а колькасць дымаў скарацілася на 70%[3].

Ліквідавана ў 1793 г. згодна з рашэннямі Гарадзенскага сойма. У 1772 г. правабярэжная частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і ў выглядзе Полацкай правінцыі ўвайшла ў склад Пскоўскай губерні. Левабярэжная частка засталася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтрам Полацкага ваяводства стаў Лепель, з 1776 г. — Ушачы, з 1791 г. — Чашнікі. У 1793 г. паводле другога падзела Рэчы Паспалітай астатняя частка Полацкага ваяводства была далучана да Расійскай імперыі і ўвайшла ў Полацкага намесніцтва.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы межавала з Маскоўскай дзяржавай, на захадзе з Інфлянтамі і Віленскім ваяводствам, на поўдні з Менскім ваяводствам, на ўсходзе з Віцебскім ваяводствам[4]. Рака Заходняя Дзвіна падзяляла ваяводства на дзве роўныя часткі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У склад Полацкага ваяводства ўваходзіла тры староствы (дзяржаўныя воласці):

Таксама ў склад ваяводства ўваходзілі прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Падзелу на паветы ў Полацкім ваяводстве не было.

Найбуйнейшыя гарады і вёскі: Асвея, Бешанковічы, Ула, Ушачы, Глыбокае, Дзісна, Дрыса, Друя і Лепель[5].

Іншыя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Гербам ваяводства была Пагоня ў белым полі, харугва мела белы або ружовы[6] колер.

Ваяводскі мундзір быў аднолькавы са смаленскім — малінавы кунтуш і цёмна-сінія жупан і адвароты.[4]

На сярэдзіне XVII ст. налічвала 185 632 жыхароў.[7]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — С. 34—39.
  2. Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.
  3. Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
  4. 4,0 4,1 Województwo połockie / S. 720
  5. Вячаслаў Насевіч. Полацкае ваяводства // ЭВКЛ — С. 448.
  6. Вячаслаў Насевіч. Полацкае ваяводства — С. 446.
  7. Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVII ст. па паветах // Невядомая вайна: 1654—1667

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Насовіч В. Л. Полацкае ваяводства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
  • Мацук А. Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі. — Мн.: Беларуская навука, 2014.
  • Полоцкое воеводство // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.) 
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.